Добраўпарадкаванню — належную ўвагу!

Не спыняюцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні, навядзенні санітарнай чысціні і паляпшэнні эстэтычнага выгляду нашага горада. І мінулая пятніца стала гэтаму найлепшым пацвярджэннем.
Плённа працавалі на розных участках і аб’ектах добраўпарадкавання прадстаўніікі працоўных калектываў устаноў і арганізацый горада, індывідуальныя прадпрымальнікі. Апошнія разам з работнікамі райвыканкама ўстанаўлівалі агароджу на гарадскім рынку з боку вул. Савецкай.
Работнікі аптэкі і аддзела адукацыі райвыканкама добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол будынка раённай аптэкі, фарбавалі плот, ДЮСШ — займаліся рамонтам плоту па вул.Калініна, УКП “Жылкамгас” — рамонтам ганку інтэрната па вул. Пушкінскай. Работнікі райвыканкама таксама займаліся рамонтам ганку свайго адміністрацыйнага будынка і добраўпарадкаваннем прылягаючай да яго тэрыторыі.
Усе прадпрымаемыя працоўнымі калектывамі устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада начале з райвыканкамам намаганні, праводзімыя значныя работы па добраўпарадкаванні, маюць адзіную мэту: каб наш райцэнтр быў прыгожым, квітнеючым, утульным і камфортным для пражывання, а госці горада па-добраму зайздросцілі кіраўчанам.
У сувязі з усім вышэйсказаным не лішнім будзе нагадаць жыхарам горада, што не варта займаць пазіцыю назіральнікаў, а больш актыўна ўключацца ў агульныя работы па добраўпарадкаванні пакуль гэтаму спрыяе надвор’е, у прыватнасці прывесці ў парадак агароджы прысядзібных участкаў, падрамантаваць і пафарбаваць іх. Балазе, зараз на гэта выслабаніўся вольны час: практычна закончаны агародніцкія клопаты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.