Дзіцяці Міру

Штогод дзецям, якія нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру, прысвойваецца ганаровае званне “Дзіцяці Міру”.
21 верасня гэтага года на свет з’явілася новая жыхарка Кіраўшчыны, якой і было прысвоена званне “Дзіцяці Міру”. Яе маці Кацярына Рудэня пражывае ў аграгарадку Баравіца.
Прадстаўнікі раённага аддзялення ГА “Беларускі Фонд міру” — намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова і старшыня раённага савета ветэранаў Э.М. Карпук павіншавалі з гэтай шчаслівай падзеяй маладую маці, уручылі ёй кветкі і грашовую дапамогу, пажадалі маці і дачцы моцнага здароўя, шчырага шчасця і мірнага неба над галавой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.