Інвестыцыі ў здароўе — гэта здаровае пакаленне і моцная дзяржава!

Падчас святкавання самага светлага і шчырага свята — Дня маці знамянальная падзея адбылася ў галіне аховы здароўя раёна: наша цэнтральная раённая бальніца дзякуючы спонсарскай дапамозе ААТ “ААБ Беларусбанк” атрымала новае абсталяванне, дазваляючае прымяняць высокатэхналагічныя метады дыягностыкі і лячэння, павысіць якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
З гэтай нагоды і ў сувязі з правядзеннем урачыстасцей, прысвечаных Дню маці, у раён завітала прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшынёй грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз жанчын” Н.А.Ермаковай у саставе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Ц. Глаза, намесніка старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” В.А.Назаранка, начальніка галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка РБ па Магілёўскай вобласці, старшыні абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Р.Ф.Лычкоў-скай, намесніка дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіцяці”, доктара медыцынскіх навук В.М.Харкевіч.
Ганаровых гасцей у суправаджэнні старшыні райвыканкама У.У.Піскіжава і яго намесніка, курыруючага сацыяльную сферу раёна В.У. Гаршковай цёпла і сардэчна сустрэлі кіраўніцтва і калектыў медработнікаў раённай бальніцы.
Н.А.Ермакова, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліла важнасць і значнасць місіі медработнікаў. Затым Надзея Андрэеўна ад усёй душы павіншавала са святам жанчын-маці і адзначыла ўклад Беларускага саюза жанчын у тое, каб гэтае свята было заснавана і ўжо на працягу больш чым дзесяць год давала магчымасць зноў і зноў ушаноўваць маці, увасабляючых у сабе прыгажосць, веру, надзею і любоў. Н.А.Ермакова заўважыла, што ў нашай краіне шмат зроблена і робіцца дзеля ўмацавання здароўя маці і дзяцей, паляпшэння дабрабыту сем’яў, вырашэння жыллёвых пытанняў.
У ходзе сустрэчы з медработнікамі Н.А.Ермакова спынілася на эканамічным становішчы ў краіне, а таксама сітуацыі на валютным рынку, якая знаходзіцца пад кантролем.
Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў, працягваючы тэму значнасці галіны аховы здароўя, адзначыў, што ў нашым раёне на яе развіццё штогод выдзяляецца ад 17 да 20 % сродкаў раённага бю-джэту, і сёлета, як бы ні было складана, усе неадкладныя патрэбы сферы аховы здароўя фінансуюцца па першачарговым прынцыпе.
Патрэбная і вельмі важная дапамога аказана нашым медыкам ААТ “ААБ Беларусбанк”для набыцця абсталявання, якім, дарэчы, можа па-хваліцца не кожная раённая бальніца, падкрэсліў кіраўнік раёна. Гэта адбылося, дзякуючы разуменню праблем рэгіянальнай медыцыны асабіста Н.А. Ермаковай, бо рашэнне аб аказанні спонсарскай дапамогі прымалася на той момант, калі яна ўзначальвала ААТ “ААБ Беларусбанк”, і менавіта да яе з просьбай аб аказанні матэрыяльнай дапамогі звярнулася адміністрацыя раённай бальніцы пры падтрымцы кіраўніцтва раёна і нашага дэпутата А.Ц.Глаза.
Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы А.А.Круцько, шчыра падзякаваўшы за аказаную спонсарскую дапамогу, ахарактарызавала праведзеную за апошнія пяць год мэтанакіраваную работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны аховы здароўя раёна з мэтай паляпшэння якасці і павелічэння даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву. А з новым абсталяваннем, падкрэсліла яна, работа медыкаў выйдзе на больш высокі ўзровень.
Спонсарская дапамога дазволіла набыць эндаскапічнае абсталяванне для даследавання страўнікава-кішэчнага тракта, абсталяванне для рэнтгенкабінета, электрадрэль для правядзення траўматалагічных аперацый у хірургічным аддзяленні.
А.А.Круцько ў сваёй прамове таксама адзначыла разуменне і падтрымку ў вырашэнні праблем аховы здароўя кіраўніцтва раёна дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ А.Ц.Глаза, раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і “Беларускі Фонд міру”.
Далей госці прынялі ўдзел у расшыраным пасяджэнні прэзідыума раённага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын”, куды былі запрошаны жанчыны-маці В.А. Петрусёва і Н.І. Хвясько, у сем’ях якіх выхоўваецца пяцёра дзяцей, Г.У.Каранкевіч — чацвёра дзяцей, і маладая мама І.В.Дрозд-Рудкоўская, у сям’і якой двое дзетак, адзін з якіх нарадзіўся 26 жніўня гэтага года, а таксама практычна мама ўсіх дзяцей раёна — урач-педыятр Т.В.Кавалеўская, якая ўзнагароджана ордэнам “За працоўныя заслугі”.
У ходзе размовы за кубкам чаю, якую вяла старшыня раённага аддзялення Беларускага саюза жанчын І.Л.Шаршукова, гучала шмат добрых, удзячных слоў у адрас жанчын-маці, ішла гаворка аб рабоце саюза жанчын, паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў нашым раёне.
Ад імя дэлегацыі гасцей Н.А.Ермакова падарыла раённаму аддзяленню Беларускага саюза жанчын кнігу на гістарычную і духоўную тэматыку, якая перададзена ў цэнтральную бібліятэку.
Затым госці былі за-прошаны ў глядзельную залу раённага Дома культуры на святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да прысутных жанчын-маці звярнулася са сцэны Н.А.Ермакова. “Дарагія землякі!” — шчыра пачала яна сваю прамову, і гэтая фраза мела рацыю: Надзея Андрэеўна ў свой час працавала ў нашым раёне — з 1979 па 1983 год была намеснікам упраўляючага аддзялення Дзяржбанка.
Высокая госця таксама выказала віншаванні з нагоды таго, што Кіраўскі раён сёлета заняў першае месца ў вобласці па выніках уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур і быў дастойна прадстаўлены на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, у чым заслуга многіх працаўнікоў раёна і, безумоўна, яго кіраўніцтва. Н.А.Ермакова пажадала не здаваць пазіцый, умацоўваць эканоміку раёна і далей, упэўнена крочыць наперад.
А наш дэпутат А.Ц. Глаз, акрамя шчырых пажаданняў, падарыў гледачам пранікнёную песню “Храни тебя, сынок!”, і зала ўзнагаро-дзіла яго шчырымі апладысментамі.
“Дзень маці — даніна глыбокай павагі і пашаны маці — працаўніцы і захавальніцы сямейнага ачага, — адзначыў у сваёй віншавальнай прамове старшыня райвыкан-кама У.У. Піскіжаў. — Гэты дзень дапамагае нам яшчэ больш моцна адчуць веліч і святасць важнай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, ва ўсведамленні яе вялікай ролі ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў у грамадстве і, перш за ўсё, сямейных.”
Святочныя канцэртныя нумары былі падрыхтаваны многімі калектывамі мастацкай сама-дзейнасці раёна і выканаўцамі, у зале панавала шчырая, добразычлівая атмасфера. Гледачы нават убачылі на сцэне рабят-двайнят з розных сем’яў горада. А ад імя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яе старшыня В.В.Маркевіч уручыў удзельнікам канцэрта вялізны торт.
Наталля ХАДАКОВА, фота
Яўгеніі КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.