На ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме

У сувязі са святкаваннем Дня маці ў абласным выканаўчым камітэце 14 кастрычніка адбыўся ўрачысты прыём. На ім 40 жанчын-маці з усіх абласцей Магілёўшчыны прымалі словы шчырай удзячнасці ад выканаўчай улады. Тут сабраліся жанчыны, якія сталі не толькі добрымі маці, але і выдатнымі спецыялістамі.
Кіраўшчыну на ўрачыстым прыёме прадстаўляла галоўны аграном СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага А.В. Юркавец.
На пасадзе галоўнага агранома гаспадаркі Алена Валер’еўна з 2009 года. Наогул жа сваю працоўную дзейнасць яна пачала ў “Рассвеце” ў 1984 годзе ў якасці палявода, была брыгадзірам паляводчай брыгады, начальнікам вытворчага ўчастка. Жанчына патрабавальная да сябе і падначаленых, здольная прымаць самастойныя рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. А дома — яна клапатлівая гаспадыня і любячая, пяшчотная маці.
Падчас урачыстага прыёму ўсім жанчынам былі ўручаны кветкі ад губернатара вобласці П.М.Рудніка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.