НАЗНАЧЭННІ

1 кастрычніка 2011 года на пасаду начальніка філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд”ДРБУ-197 назначаны Віталь Сяргеевіч ТОКАРАЎ.
Нарадзіўся В.С.Токараў у 1974 годзе ў г.Кіраўску. У 1996 годзе закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і аэрадромаў».
Уся працоўная дзейнасць, пачынаючы з 1996 года, звязана з ДРБУ-197: пачынаў з пасады майстра па бягучым рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог, потым працаваў прарабам па бягучым рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог, выконваючым абавязкі галоўнага інжынера УКДДРБП “ДРБУ-197”, з 2003 года па 2011 год — галоўным інжынерам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197.
Жанаты, выхоўвае сына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.