Прэс-цэнтр райвыканкама інфармуе

На чарговай расшыранай аператыўнай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады У.У.Піскіжаў, быў разгледжаны і абмеркаваны шэраг надзённых пытанняў.
Пачалася планёрка з кадравага пытання — прадстаўлення назначаных кіраўнікоў: ДРБУ-197 — В.С.Токарава, ААТ “Кіраўсквадгас” — А.Л. Сідарава (раённая газета больш падрабязна пазнаёміць з імі ў бліжэйшы час у традыцыйнай рубрыцы “Назначэнні”).
У.У.Піскіжаў праінфармаваў прысутных аб удзеле дэлегацыі раёна ў фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, і ўсім прыемна было зноў нагадаць пра выдатны поспех раёна і вобласці ў рэспубліканскім спаборніцтве па выніках уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, якія, як вядома, заваявалі першыя пазіцыі. Старшыня райвыканкама выказаў удзячнасць усім кіраўнікам, а ў іх асобе — працоўным калектывам, якія мелі дачыненне да справы ўборкі ўраджаю ў раёне. Шэраг кіраўнікоў і спецыялістаў будзе адзначаны матэрыяльна — за першае месца раён атрымаў прэмію ў памеры 50 млн. руб.
У ходзе планёркі была дадзена папярэдняя ацэнка выканання прагнозных і мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень — верасень бягучага года. Найбольш падрабязна вынікі работы за 9 месяцаў будуць прааналізаваны на пасяджэнні райвыканкама.
Актуальнае пытанне — сітуацыя на спажывецкім рынку раёна. Выбарачны маніторынг гандлёвых кропак быў праве-дзены аддзелам эканомікі райвыканкама, у ходзе якога не было выяўлена прынцыповых парушэнняў. Але старшыня райвыканкама выказаў уласныя назіранні за становішчам спраў па насычэнні прадпрыемстваў гандлю таварамі і за цэнамі на іх: у некаторых магазінах рай-спажыўтаварыства і прыватных гандлёвых кропках не вытрымліваецца асартыментны пералік тавараў, напрыклад, у продажы толькі 1 ці 2 найменні алею, прычым па высокіх цэнах, і адсутнічае прадукцыя Бабруйскай “Адзярыхі”; няма ў дастатковай колькасці найменняў паўвэн-джаных каўбас, прадукцыі ўласнай вытворчасці райспажыўтаварыства, у прыватнасці, пельменей.
Намеснік старшыні райвыканкама А.А.Пекліна заўважыла, што ў большасці выпадкаў прычына такіх сітуацый — віна загадчыка магазіна: неабходны тавар не заказваецца своечасова і ў патрэбным аб’ёме. У.У. Піскіжаў патрабаваў выпраўлення становішча, а таксама больш мэтанакіраванай работы на патанненне школьнага харчавання, устанаўлення мі-німальнай гандлёвай нацэнкі на агароднінную прадукцыю, якая вырошчваецца ў раёне.
Старшыня райвыканкама даручыў эканамічнай службе райвыканкама правесці маніторынг асобна ўстаноўленых гандлёвых надбавак на прадпрыемствах райспажыўтаварыства і ў камерцыйных гандлёвых кропках.
На парадку дня стаяла пытанне выплаты заработнай платы і матэрыяльнай дапамогі. Адзначалася, што яшчэ не на ўсіх прадпрыемствах розных форм уласнасці выплачана матэрыяльная дапамога работнікам на нарыхтоўку агародніны: неабходна адшукаць магчымасць і аказаць дапамогу людзям.
Пры абмеркаванні сённяшняй сітуацыі па занятасці насельніцтва ўвага кіраўнікоў, якія не забяспечылі выкананне задання па стварэнні рабочых месц, згодна адпаведных раённых мерапрыемстваў, была засяроджана на неабходнасці прадпрыняць усе магчымыя меры: гэта аўтапарк-14, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, ПМК-255, РАПТЗ і інш.
На аператыўнай нарадзе не было абыдзена ўвагай і такое надзённае пытанне, як падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону, якое, падкрэслім, стаіць на кантролі вертыкалі ўлады з моманту завяршэння мінулага ацяпляльнага перыяду. Было пра-аналізавана становішча спраў па ўсіх напрамках падрыхтоўчай работы: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці суб’ектамі гаспадарання і цеплакрыніц, забеспячэнне палівам арганізацый і насельніцтва. Ішла таксама размова аб пастаноўцы на лінейку гатоўнасці дарожнай і камунальнай тэхнікі.
Былі закрануты пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання, заключэння дагавораў на вываз цвёрдых камунальных адходаў (аб гэтым чытайце на 8-й стар. сённяшняга нумара газеты).
Восенню гараджане, па традыцыі, пры неабходнасці прыходзяць на дапамогу сяльчанам ва ўборцы ўраджаю. Летась гэта быў у асноўным лён, сёлета ж ільнозавадчане справіліся з уборкай механізаваным спосабам, а вось багаты ўраджай агародніны выклікаў патрэбу ў дапамозе. Работнікі гарадскіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, згодна даведзенага графіка, выязджаюць на палеткі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага, РУП “Жылічы”, але не ўсе пакуль уносяць істотны ўклад і працуюць з адпаведнай аддачай. Улічваючы магчымае пагаршэнне надвор’е, спраўляцца з уборачнымі работамі неабходна больш хуткімі тэмпамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.