Сустрэчы ў працоўных калектывах

Чарговы адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне ў чацвер, 20 кастрычніка. Адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўных калектывах, дзе ішла размова па тэме: “Аб некаторых пытаннях сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
Увага была звернута на аб’ектыўныя прычыны ўзнікнення пэўных цяжкасцей у эканоміцы краіны, прынятыя меры па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі і скарачэнні адмоўнага сальда плацёжнага балансу, рэалізацыі плана па выхаду на адзіны абменны курс беларускага рубля і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Па ўсіх аспектах гэтай тэмы праінфармаваў работнікаў ПМК-255 старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў: менавіта з калектывам будаўнікоў сустрэлася група ў саставе кіраўнікоў розных службаў і ўстаноў на чале з кіраўніком раённай вертыкалі ўлады.
Для аўдыторыі, зразумела, цікавымі былі і пытанні фарміравання і далейшай рэалізацыі будаўнічай праграмы ў раёне на наступны год. Сярод яе мерапрыемстваў — жыллёвае будаўніцтва (заканчэнне будаўніцтва СЖБК-7, далей — СЖБК-8; 23 домікі на вёсцы, на якія распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя); будаўніцтва гарадской лазні, шэрагу жывёлагадоўчых аб’ектаў у сельгасарганізацыях раёна, інжынерна-транспартнай інфраструктуры мікрараёна “Паўночна-Заходні” райцэнтра; завяршэнне праграмы “Чыстая вада” і інш. — работы для будаўнікоў хопіць і ў межах раёна, і не выключаецца іх удзел у выкананні значнага аб’ёму работ у г.Горкі па падрыхтоўцы да “Дажынак-2012”.
Парадак аплаты валютных крэдытаў давяла да ведама прысутных дырэктар ЦБУ №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска А.Г.Лявіцкая (каментарыі спецыяліста раённая газета апублікуе ў наступным нумары).
Члены працоўнага калектыву будаўнікоў звярнуліся з шэрагам пытанняў да прысутных кіраўнікоў службаў, на пэўныя з іх былі дадзены адказы ў ходзе сустрэчы, іншыя, патрабуючыя дадатковага разбіральніцтва, узяты на кантроль.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.