У зоне ўвагі — мясцовыя дарогі

Разам з аўтамабілістамі сустракаюць сваё прафесійнае свята дарожнікі. ДРБУ №197 г.Кіраўска з’яўляецца структурным падраздзяленнем — філіялам КУП “Магілёўаблдарбуд”. Нядаўна калектыў філіяла ўзначаліў В.С.Токараў, працоўная дзейнасць якога, пачынаючы з 1996 года, звязана з гэтым дарожным прадпрыемствам.
Па просьбе рэдакцыі Віталь Сяргеевіч расказаў аб асноўных напрамках работы філіяла ў гэтым годзе, дасягнутых за прайшоўшы перыяд паказчыках:
— Асноўнай мэтай дзейнасці філіяла з’яўляецца паляпшэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану мясцовых дарог, павышэнне эфектыўнасці работы.
Сёлета ДРБУ-197 выконваліся работы па бягучым рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог і мастоў, знаходзячыхся на абслугоўванні прадпрыемства, а таксама ажыццяўляліся работы па прамых дагаварах з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна па бягучым рамонце вуліц, будаўніцтву пад’ездаў да жылых дамоў, добраўпарадкаванні тэрыторый.
Агульны аб’ём выкананых работ за 9 месяцаў склаў 4777,8 млн.рублёў, што на 12% вышэй аналагічнага перыяду мінулага года.
У зімовы перыяд работнікі ДРБУ ачышчалі аўтадарогі ад снегу, рабілі падсыпку супрацьгалалёднымі матэрыяламі, а таксама высечку кустоўя і абсяканне дрэў у прыдарожных палосах. Вясной праводзілі пабелку і афарбоўку штучных збудаванняў і абстаноўкі дарог.
Усяго на работах па ўтрыманні мясцовых дарог асвоена 1140,6 млн. рублёў або 119,5% да адпаведнага перыяду мінулага года.
Сёлета быў праведзены бягучы рамонт аўтадарог Баравіца — Мазураўка — Негаўля, Капусціна — Скрыпліца, Стаўпішчы — Кострычы — Уласавічы, Паўлавічы — Туркі. Адрамантаваны аўтобусныя прыпынкі на аўтадарогах Мышкавічы — Цейкавічы, Кіраўск — Жылічы. Зроблены пад’езды да в.Падрэчча, могілак в.Н.Стаўпішчы.
Выкананы бягучы рамонт шэрагу вуліц населеных пунктаў: вул. Школьнай в.Скачок, вул.Жывёлаводаў в.Капусціна, вул. Заводскай і Арлоўскага г.Кіраўска.
Зроблены пад’езды да жылых забудоў у аграгарадкоў Паўлавічы, Любонічы, Баравіца.
Значны аб’ём работ выкананы на аб’ектах аграпрамысловага комплексу: зроблены бягучы рамонт тэрыторыі малочнатаварнай фермы №4 РАПТЗ, добраўпарадкаваны фермы і пад’язныя шляхі ў в.Дваранінавічы (СВК “Чырвоны баец”), а/г Барчыцы (СВК “Калгас “Беларусь”), тэрыторыі зернеачышчальнага комплексу ў в.Барсукі СВК “Калгас “Ніва”.
Згодна іншых прамых дагавароў праводзіліся ямачны рамонт вуліц райцэнтра, будаўніцтва сетак водазабеспячэння ў Кіраўску і Жылічах, добраўпарадкаванне тэрыторыі цэнтральнага гарад-скога рынку і мінірынку каля аўтастанцыі, тэрыторыі аддзела ЗАГСа, рэканструкцыя МТФ СВК “Чырвоны баец” і іншыя работы.
З пачатку года было выпушчана 10523 тоны асфальтабетону, які выкарыстаны падчас правядзення бягучага рамонту дарог і для іх утрымання.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг да аналагічнага ўзроўню мінулага года склала за 9 месяцаў 112,2%, прыбытак ад рэалізацыі атрыманы ў суме 205,4 млн.рублёў, тэмп росту да адпаведнага перыяду 2010 года — 130%. Рэнтабельнасць продажу склала 4,2%.
Сёння ў ДРБУ №197 працуе 68 работнікаў, кадры — кваліфікаваныя, ім па сілах выкананне пастаўленых перад філіялам задач. Сярэдняя заработная плата па філіяле за студзень — верасень гэтага года дасягнула 1408,8 тыс.рублёў.
У філіяле надаецца вя-лікая ўвага ўдасканаленню якасці выконваемых работ і выпускаемай прадукцыі, эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў, выдзяляемых на фінансаванне дарожнай гаспадаркі, укараненню прагрэсіўных тэхналогій вытворчасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.