З адказнасцю да справы

Старанна працуе невялікі, але дружны калектыў Уласавіцкага малочнатаварнага комплексу ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Увесь дойны статак, а гэта 400 галоў, абслугоўваюць тут усяго тры аператары — Жанна Салановіч, Вікторыя Кудзінава і Юлія Каваленка. Жанчыны з адказнасцю ставяцца да справы і, як вынік, — рост вытворчасці малака.
Не так даўно ў калектыў улілася заатэхнік-селекцыянер Ірына Пляцава. Сюды яна прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Клімавіцкага аграрнага каледжа. Малады спецыяліст з веданнемі справы выконвае даручаныя абавязкі. Да слова, у хуткім часе плануе павышаць кваліфікацыю — паступаць у Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію.
Фота Аляксанда ХАХЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.