З каралеўскім размахам

Прыродныя ўмовы, як вядома, не ўсім раслінам спрыяюць аднолькава: дажджы, спёка, а то і мароз — што ўродзіць, а што вымакне, высахне ці вымерзне… Аднак кукурузе сёлетняе надвор’е дапамагло вырасці і паспець спаўна. На асобных палетках раёна расліны дасягалі да трох метраў і нават вышэй, адпаведна наліліся і сцяблы, і пачаткі.
Перад аграрнікамі зараз стаіць задача паспець сабраць вырашчанае. Аб’ёмы — значныя: на палях сельгаспрад-прыемстваў раёна кукуруза раскінулася амаль на 8 тысячах гектараў. З іх — 6081 га адведзены на зялёную масу, 1850 га — на зерне. Не займаць шчырасці ў рабоце земляробам Кіраўшчыны. Выдатна папрацаваўшы на збожжавых палетках, такімі ж высокімі тэмпамі яны вядуць і нарыхтоўку сіласнай кукурузнай масы: убрана ўжо каля 80% пасяўных плошчаў.
Радуе сёлета кукуруза і працаўнікоў СВК “Ка-лгас “Ніва”, аб чым раённая газета паведамляла раней. Зялёнай масы з кожнага гектара тут атрымліваюць у сярэднім па 455 цэнтнераў — ураджайнасць адна з лепшых у раёне. Пры плане назапасіць для 3623 галоў буйной рагатай жывёлы 15 тысяч тон сіласу ўжо назапашана звыш за 22 тысячы. А мяркуецца дадаць яшчэ не менш, чым 10 тысяч. Спецыялісты гаспадаркі не без задавальнення заўважаюць, што ў сёлетнюю зімоўку ўрэшце зялёнай сіласнай масы будзе для жывёлы ўдосталь — не давядзецца дакупляць яе ў іншых сельгаспрадпрыемствах. Ды і яшчэ 9 тысяч тон сенажу маецца ў запасе пры плане закансерваваць 6 тысяч тон.
Паколькі зялёнай масы сёлета паступае з палёў значна больш, чым у папярэднія гады, акрамя сіласных траншэй яе за-кладваюць у так званыя курганы — па 6 тысяч тон кожны. Такіх ужо 4, а яшчэ плануецца “ўз-весці” не менш трох. Трамбуюць масу на “Кіраўцах” Рыгор Шчаглоў і Валерый Кухарэнка.
Высокі і ўраджай кукурузнага зерня: па 100 цэнтнераў на круг намалочвае на «Лексіёне» Аляксандр Петранкоў. Асобныя гатункі, як, да прыкладу, «нарыса», даюць ажно па 150 цэнтнераў з гектара. Менавіта такое зерне мяркуюць у гаспадарцы пакінуць на насенне.
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.