“Абагрэй сваім цяплом!”

Пад такой назвай у раёне праводзіцца дабрачынная акцыя по збору рэчаў (адзення, абутку і інш.) для грамадзян, маючых у тым патрэбу. У першую чаргу сабраныя рэчы будуць перададзены малазабяспечаным сем’ям, выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку, насельнікам аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў. Не застануцца без увагі і жыхары раёна, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Усе, каму неабыякавы лёс людзей, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, могуць стаць удзельнікамі гэтай акцыі: да 30 лістапада 2011 г. кожны жадаючы можа даставіць рэчы ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасу: г.Кіраўск, вул. Кірава, д.63, каб. №5 (тэл.: 27-4-82).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.