Агульны поспех — агульная заслуга

Практычна па ўсіх сельгаскультурах гаспадаркі раёна атрымалі істотную прыбаўку ўраджаю. Парадаваў ён сёлета і працаўнікоў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
“Рассвет” зноў даказаў, што з’яўляецца гаспадаркай высокай культуры земляробства. Дабіцца гэтага, безумоўна, нельга без сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікі, якая і маецца тут у значнай колькасці. Але рашаючым фактарам поспеху з’яўляецца чалавечы. Без зла-джанай работы кожнага работніка на сваім участку, але ў агульнай камандзе, належнага эфекту атрымаць нельга.
Усе палявыя работы рассветаўцы выканалі ў аптымальныя тэрміны з улікам усіх неабходных тэхналогій. Гэта дазволіла гаспадарцы першай у раёне распачаць уборку збожжавых і зернебабовых і ўпершыню ў гісторыі першай завяршыць жніво, атрымаўшы пры гэтым высокі намалот.
Не менш важкім атрымаўся ўраджай садавіны і агародніны — яблыкаў, ягад, бульбы, морквы, цыбулі, сталовых буракоў, капусты. Урадзіла і кукуруза, у тым ліку і на зерне.
Ва ўрадажай укладзена карпатлівая праца многіх і многіх людзей. Граматна спрацавалі спецыялісты. Умела кіруе агратэхнічным працэсам галоўны аграном Алена Юркавец. Не менш 20% ураджаю залежала ад правільна праведзенай работы агранома-хіміка Сяргея Вароны. Душой перажываюць за тое, каб дасканала захоўваўся тэхналагічны працэс, брыгадзіры вытворчых участкаў Сяргей Бяляўскі, Галіна Хмуровіч, Ігар Шчэрбіч. Наогул спрацавалі на належным узроўні усе: выконваючы абавязкі старшыні гаспадаркі У.Л.Царыкаў, спецыялісты, механізатары, слесары, механікі…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.