«Анімаёўка» — гэта здорава!

Школьныя канікулы — радасны час адпачынку. Адны рабяты ў гэты перыяд больш знаходзяцца дома, займаюцца любімымі справамі, іншыя наведваюць гурткі і клубы па інтарэсах, а некаторыя адпачываюць у аздараўленчых лагерах, што працуюць у школах. Юным жа кіраўчанам Аляксандры Костка, Валерыі Бяляўскай, Ірыне Падаляк, Ксеніі Русецкай, Маргарыце Жвырблеўскай і Яўгеніі Маёравай асабліва пашанцавала. Падчас канікулаў яны пабывалі ў Магілёве на закрыцці выставы і ўзнагароджанні пераможцаў конкурсу дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мой любімы мультфільм”, які праходзіў у рамках 14 Міжнароднага фестывалю “Анімаёўка-2011”.
Як адзначылі выкладчык Кіраўскай школы мастацтваў А.С.Якавенка і касір аддзела кінавідэамерапрыемстваў Н.З.Катлінская, кіраўчане кожны год удзельнічаюць у падобных конкурсах, але на такое мерапрыемства былі запрошаны ўпершыню. Работа над памылкамі ўжо зроблена, і ў наступны, юбілейны год “Анімаёўкі”, кіраўчане плануюць дасягнуць лепшых поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.