«Дзень 7 мільярдаў»

Акцыя пад такой назвай, аб’яўленая ААН, праходзіла 31 кастрычніка 2011 года. Сямімільярдным жыхаром планеты па версіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый стаў хлопчык Пеця з Калінінграда.
Наша краіна ў сваю чаргу вырашыла раздаць памятныя сертыфікаты сямімільярднага жыхара Зямлі ўсім дзецям, якія нарадзіліся ў Беларусі 31 кастрычніка. У Магілёўскай вобласці ў гэты дзень з’явілася на свет 26 малышоў.
І менавіта ў гэты дзень у кіраўчанкі Маі Вакір нарадзіўся хлопчык, які стаў чацвёртым дзіцём у яе сям’і. З гэтай нагоды мнагадзетную маці павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.В.Святецкая, шчаслівай маці былі ўручаны імянны сертыфікат, кветкі і каштоўны падарунак ад грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд міру».

«Дзень 7 мільярдаў»

Пад такой назвай 31 кастрычніка бягучага года ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН і мяркуемым нараджэннем сямімільярднага жыхара планеты Міністэрствам працы і сацыльнай абароны Рэспублікі Беларусь была праведзена спецыяльная акцыя.
Яе мэтай ставілася прыцягнуць увагу жыхароў, шырокага кола грамадскасці, сродкаў масавай інфармацыі да важнасці дэмагарафічных праблем у краіне і свеце.

Мяркуецца, што жанчыны, якія нарадзілі дзяцей 31 кастрычніка, атрымаюць імянныя сертыфікаты і падарункі.
Праводзілася акцыя з удзелам устаноў аховы здароўя, кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый, членамі якіх з’яўляюцца бацькі нованароджаных, кіраўнікоў каардынацыйных саветаў грамадскіх аб’яднанняў “Фонд міру”, “Чырвоны Крыж”, “Белая Русь”, дабрачынных арганізацый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.