Мехдвор — у належным парадку

Пачынаючы з позняй восені думкі механізатараў, работнікаў інжынернай службы — спецыялістаў, слесараў, рамонтнікаў напоўнены клопатамі наступнага года. А для таго, каб да новага сезону падысці ў поўным узбраенні, неабходна давесці да ладу ўсе машыны, вузлы і агрэгаты, чым пазбавіць сябе ж ад нечаканых паломак.
Завершаны ў раёне працэс пастаноўкі тэхнікі на працяглае захоўванне на машынна-трактарных дварах. Практычна ва ўсіх гаспадарках паставіліся да падрыхтоўчых работ сумленна: навялі парадак на мехдварах, закансервавалі тэхніку адпаведна патрабаванняў.
У ліку лепшых у раёне мехдвор СВК “Калгас “Свярдлова”. Тут праведзена значная работа. Выдзелены адпаведныя пляцоўкі — пад камбайны, аўтамашыны, агрэгаты. Падрыхтавана неабходная дакументацыя. З клопатам ставяцца ў гаспадарцы аб людзях: для зручнай работы рамонтнікаў наладжана ацяпленне памяшканняў, а ў хуткім часе будзе працаваць і лазня.
У тым, што тэхнічныя работы вядуцца зладжана, істотная заслуга належыць галоўнаму інжынеру Аляксандру Іваніцкаму. Малады спецыяліст за адносна непрацяглы час паспеў заваяваць давер у калег па цэху, у тым ліку і ў значна старэйшых і больш вопытных работнікаў. Дарэчы, Аляксандр не толькі паспяхова спраўляецца з інжынернымі абавязкамі: падчас жніва ён перасядае за штурвал камбайна і ўбірае хлеб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.