НАЗНАЧЭННІ

24 кастрычніка 2011 года на пасаду дырэктара ўстановы «Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» назначана Вольга Мікалаеўна МЕРЖЫЙ.
Нарадзілася В.М. Мержый у 1982 годзе ў г.Бабруйску.
Працоўную дзейнасць пасля заканчэння Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага тэхнікума пачала на пасадзе менеджэра БКО РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія Магілёў», працавала менеджэрам па рэкламе ТДА «Дион-Медия» тэлеканал «Березина» г.Бабруйска, прадаўцом-кансультантам магазіна «Дэльфа» г.Бабруйска, спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназіравання, спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для дзяцей-інвалідаў, маладых інвалідаў, спецыялістам па сацыяльнай рабоце УСА «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Бабруйска», загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы «Бабруйскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У 2011 годзе скончыла Недзяржаўную акрэдытаваную прыватную адукацыйную ўстанову вышэйшай адукацыі «Сучасная Гуманітарная Акадэмія» па спецыяльнасці «псіхалогія».
Замужам, выхоўвае сына.

НАЗНАЧЭННІ

1 кастрычніка 2011 года на пасаду начальніка ААТ «Кіраўсквадгас» назначаны Аляксандр Леанідавіч СІДАРАЎ.
Нарадзіўся А.Л.Сідараў у 1973 годзе ў г.Крычаве. У 1994 годзе закончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, на працягу пяці год працаваў трэнерам ДЮСШ аддзела адукацыі Клічаўскага райвыканкама.
З 1999 па 2005 гады працаваў станочнікам 3 разраду ТДА «Клічаўаграпрамсервіс», потым — майстрам, старшым майстрам ААТ «ПМК-89 Вадбуд» г.Клічава. Адначасова паступіў і без адрыву ад вытворчасці вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», студэнтам-завочнікам 5 курса якой з’яўляецца зараз. Жанаты, выхоўвае дачку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.