Пацвердзілі статус

У Жыліцкім сельгаскаледжы распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджмента якасці адукацыі.
Дзяржавай надаецца значная ўвага рабоце па павышэнні якасці прадукцыі, работ, паслуг, а таксама сістэме адукацыі. Пастаянна каардынуецца дзейнасць па распрацоўцы, укараненні і падрыхтоўцы да сертыфікацыі сістэмы менеджмента якасці адукацыі. У нашай навучальнай установе згодна плана мерапрыемстваў па правядзенні года якасці ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах краіны і для прывядзення існуючай сістэмы кіравання якасцю ў адпаведнасць з патрабаваннямі міжнародных стандартаў СТБ ІSО 9001-2009 быў распрацаваны план адпаведных мерапрыемстваў.
На працягу года мы праводзілі сур’ёзную, карпатлівую работу па яго рэалізацыі, якая нядаўна была паспяхова завершана. Напрыканцы верасня бягучага года названыя вышэй дакументы былі ўведзены ў дзеянне. У сярэдзіне кастрычніка ў навучальнай установе былі праведзены ўнутраныя аўдзіты сістэмы менеджмента якасці з мэтай пацвяр-джэння адпаведнасці патрабаванням СТБ ІSО 9001-2009 працэсаў і дзейнасці каледжа. Можна з гонарам адзначыць, што неадпаведнасцей ва ўкаранёнай сістэме навучальнай установы выяўлена не было.
У апошніх чыслах кастрычніка бягучага года Асацыяцыяй па сертыфікацыі “Руский Регистр” быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджмента якасці сельгаскаледжа на адпаведнасць патрабаванням міжнародных стандартаў ИСО 9001:2008 і СТБ ІSО 9001-2009. Па яго выніках наша ўстанова адукацыі першай у краіне з 26 падобных навучальных устаноў пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджмента якасці і яе рэзультатыўнае функцыяніраванне, на падставе чаго прынята рашэнне аб выдачы сертыфіката адпаведнасці. Кажучы больш проста, якасць атрыманых ведаў нашымі выпускнікамі дазволіць ім уладкавацца на працу па спецыяльнасці не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах замежжа.
Марына
МАХНАРЫЛАВА,
інжынер па якасці
Жыліцкага
сельгаскаледжа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.