Поспех — у стараннасці

ААТ “Кіраўск-Лён” — адзінае прадпрыемства ў раёне, якое займаецца вырошчваннем і перапрацоўкай ільну — традыцыйна беларускай расліннай культуры.
Сёлета лён заняў 1400 га палеткаў
сельгаспрадпрыемства, 100 з іх было адведзена пад вырошчванне алейнага льну. Па словах галоўнага агранома ААТ “Кіраўск-Лён” Уладзіміра Вербінава, сёлетнія пагодныя ўмовы не вельмі спрыялі вырошчванню гэтай культуры, таму захаваць на час уборкі удалося толькі 1194 га льну-даўгунцу, а вось алейны лён удалося захаваць на ўсіх 100 га.
Па выніках уборачнай кампаніі завадчане нарыхтавалі 3458 т ільнотрасты, калі перавесці ў ільновалакно, атрымліваецца — 1012 т. Уладзімір Анатольевіч адзначае, што гэта вельмі добры вынік, які дазволіў ААТ “Кіраўск-Лён” заняць другое месца па вырошчванні даўгунцу сярод ільнозаводаў Магілёўшчыны. Акрамя таго наша прадпрыемства з’яўляецца элітгасам па вырошчванні насення льну. Нарыхтавана 570 т насення.
Сёлетняя ўборачная кампанія мела адметную асаблівасць — сяўба, догляд і ўборка сельгаскультуры рабілася механізаваным спосабам.
Для паляпшэння эфектыўнасці работы машынна-трактарны парк штогод папаўняецца новай тэхнікай. Сёлета прадпрыемства набыло 3 самаходныя камбайны для цераблення трасты, церабільны агрэгат, камбайн КЗС-12 — для абмалоту галовак даўгунцу.
— Поспех на вытворчасці залежыць ад стараннасці кожнага работніка. Якой бы сучаснай высокаэфектыўнай ні была тэхніка, без граматнага кіравання ёю поспехаў дасягнуць нельга, — адзначае Уладзімір Анатольевіч. — Наш калектыў — вопытны, палова работнікаў пры-свяцілі працы на прадпрыемстве шмат год жыцця. Іх работа характарызуецца як якасная, добрасумленная, адказная.
Падцягваецца да старэйшых калег і моладзь. Сярод роўных заўсёды ёсць лепшыя — больш вопытныя, больш старанныя. Увагі заслугоўваюць Сяргей Каванскі, Пётр Буднікаў, Сяргей Сітцаў, Сяргей Зямцоў і многія іншыя нашы працаўнікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.