Робім стаўку на малочную прыбаўку!

Ладзяцца справы ў жывёлаводаў малочнатаварнага комплексу “Кірава” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага — самага валаўтвараючага жывёлагадоўчага аб’екта ў раёне. Тут утрымліваецца 2 тысячы галоў дойнага статка. За 10 месяцаў бягучага года атрымана 6713 тон малака, што вышэй леташняга паказчыка за адпаведны перыяд на 331 тону.
Старанна працуюць аператары Наталля Тарэлка і Наталля Фралова (на здымку). Яны ўдзвюх абслугоўваюць другую чаргу комплексу, а гэта статак у 700-800 галоў. Кожная з жывёлаводаў з пачатку года надаіла па 1490 тон малака. Ад кожнай каровы яны атрымалі па 4848 кг — больш, чым летась, на 188 кг.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.