«Таты, мамы, дзеці! Уключайцеся ў здаровае жыццё!»

З верасня 2011 года па студзень 2012 года па ініцыятыве аддзела адукацыі райвыканкама праводзіцца акцыя “Таты, мамы, дзеці! Уключайцеся ў здаровы лад жыцця!”. Яе сутнасць сфарміравана, зыходзячы з задач, якія стаяць перад грамадствам па прафілактыцы п’янства і алкагалізму, прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, а таксама з мэтай далейшай рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай антыалкагольнай палітыкі.
Накіравана акцыя не толькі на павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях здаровага ладу жыцця, але і фарміраванне ў грамадскім усведамленні ўстаноўкі на цвярозасць, умацаванне здароўя, з тым, каб зменшыць колькасць сем’яў, у якіх бацькі злоўжываюць алкаголем.
З гэтай мэтай з 30 жніўня па 16 верасня ва ўстановах адукацыі праводзілася акцыя “Наша будучае — у нашых руках”, накіраваная на прафілактыку п’янства і алкагалізму. Паўсюдна прайшлі тэматычныя класныя гадзіны “Мы — за жыццё”, былі наладжаны выставы літаратуры ”Здаровы лад жыцця – гэта прэстыжна”, фота-здымкаў, выпуск насценгазет “Цана жыцця”. Акрамя таго, былі праведзены Дні адкрытых дзвярэй, гутаркі, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, арганізавана работа тэлефонаў даверу.
З мэтай фарміравання прававой культуры і прававой свядомасці падрастаючага пакалення, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у падлеткавым асяроддзі быў праведзены раённы конкурс дзіцячых лістовак “На абароне будучага пакалення”, арганізаваны аддзелам адукацыі райвыканкама і інспекцыяй па справах непаўналетніх РАУС.
Не засталіся ў баку ад агульнай справы медыкі раёна. Так, райбальніцай былі наладжаны прагляд відэароліка “Піўны алкагалізм”, выступленне загадчыкаў ФАПаў на класных гадзінах, бацькоўскіх сходах у Баравіцкай, Дабаснянскай, Паўлавіцкай сярэдніх школах.
Для падлеткаў і моладзі ў раённым Доме культуры прайшоў тэматычны вечар “Стоп! Алкаголь!”, тэматычныя дыскатэкі адбыліся ў раённым цэнтры вольнага часу — ”Цана першай зацяжкі” , Барчыцкім СДК — “СНІД – хвароба і прафілактыка”, Чыгірынскім СДК — “Зда- роўе — гэта здорава”. А ў Боркаўскім СКМ, Хвайніцкім СК, Скрып-ліцкім СДК, Лёўкавіцкім СДК прайшлі гутаркі “Курэнне — міфы і рэальнасць”, “Хочаш быць здаровым — будзь ім!”, “Бясшкоднага тытуню не бывае”, “Тытунёвы дым”.
Алена ВАВІЛАВА, метадыст
аддзела адукацыі райвыканкама.

Пытанні антыалкагольнай прапаганды, выхавання ў навучэнцкай моладзі патрэбы ў вядзенні здаровага ладу жыцця займаюць важнае месца ў рабоце Цэнтра духоўна-маральнага выхавання, які трэці год дзейнічае на базе ліцэя №15. Так, праведзеная тут нядаўна акцыя “Жыві без алкаголю” была прысвечана менавіта гэтай тэме. У межах акцыі кіраўнік Цэнтра, майстар вытворчага навучання В.А.Грузд разам з навучэнцкім актывам падрыхтавалі і раздалі рабятам памяткі аб шкодзе алкаголю. А для большай нагляднасці змайстравалі своеасаблівае дрэва ведаў, на “галінках” якога размясцілі дзесяць “горкіх гронак” з цытатамі аб шкодзе і разбуральным уздзеянні на асобу чалавека алкаголю, узятых са свяшчэнных пісанняў. Саму ідэю стварэння такога “дрэва”, растлумачыла Валянціна Антонаўна, падказалі словы грэчаскага філосафа Анахарсіса, які сказаў, што вінаградная лаза прыносіць нам тры гронкі: асалоды, захаплення і смутку. На “гронках” у Цэнтры духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15 — папярэджанне рабятам аб недапушчальнасці ў іх жыцці такой заганы, як п’янства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.