У зімоўку — з трывалым запасам

Плённа папрацавалі сёлета работнікі СВК “Калгас “Ніва” на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя.
Ніваўцы могуць адчуваць сябе спакойна за кармленне статка: запас зроблены не менш, як на паўтара года.
Сёлетні год аказаўся спрыяльным для травастою. А руплівасць саміх працаўнікоў гаспадаркі, якія былі заняты на “зялёным жніве”, дазволіла нарыхтаваць 9 тыс.т сенажу, 29 тыс.т сіласу, 751 т сена. Важкім аказаўся і ўраджай кукурузнага зерня: намалочана па 145 ц на круг — усяго атрымалася 2912 т у бункернай вазе. Разам са збожжавымі культурамі яно склала зернефуражны корм. Усяго ж травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы назапашана па 30,2 ц. к. адз., што на 8,1 ц.к.адз. больш, чым было ў мінулым годзе.
Добра спрацавалі на корманарыхтоўцы і спецыялісты, і радавыя работнікі гаспадаркі. Хутка здрабнялі зялёную масу Сяргей Лебедзеў, Уладзімір Лукановіч, Міхаіл Рымараў, Алег Стальмакоў. На адвозцы шчыравалі Васіль Марозаў, Мікалай Собалеў, Яўген Бандарэнка, Іван Скрыпуноў, Васіль Рымараў, Сяргей Гушчын, Андрэй Сямёнаў. Трамбавалі масу ў траншэі Рыгор Шчаглоў і Валерый Кухарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.