Віншуем з прыбаўленнем!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у верасні і кастрычніку ў нашым раёне нарадзілася 30 немаўлят. Цікава, што за гэтыя два восеньскія месяцы з’явілася аднолькавая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак — па 15 малышоў. Але калі ў верасні дзяўчынак нарадзілася 9, хлопчыкаў — толькі 4, то ў кастрычніку хлопчыкі “адваявалі” лідарства — іх нарадзілася 11, а дзяўчынак — 6.
У верасні ўпершыню сталі матулямі Анастасія Шчэрбіч з Кіраўска, Вікторыя Еўдакімава і Кацярына Руденя з Баравіцы, Марына Шыла з Мышкавіч, у іх нарадзіліся дачушкі. Першынцы-хлопчыкі з’явіліся ў сем’ях Кацярыны Ерамеевай з Добасны, Наталлі Клімавец-Домніч з Лёўкавіч.
Дзяўчынкі нарадзіліся ў Ірыны Пеклінай з Кіраўска, Людмілы Лаўрынавай, Ірыны Гукавай з Мышкавіч, Святланы Макаронак з Барсукоў, Алены Кардзянковай з Дабрыцы, яны сталі другімі дзецьмі ў іх сем’ях.
А вось у сем’ях Наталлі Клепча з Кіраўска і Вольгі Бяляўскай з Мышкавіч другімі дзецьмі сталі хлопчыкі.

У кастрычніку ўпершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, Ганна Лях і Таццяна Каранкевіч з Кіраўска, Ірына Сухарава са Скрыпліцы, Алеся Мішкавец са Ст. Стаўпішчаў, Іна Брылёва з Барсукоў. Дачушка стала першым дзіцём у сям’і Таццяны Сіўчыкавай з Кіраўска.
Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі хлопчыкі Алены Каваленка і Таццяны Фраловай з Кіраўска, Алены Парфёненка з Мышкавіч, Васілісы Сосавай з Лешчанкі, Валянціны Зінковай з Любоніч. А вось у сем’ях Галіны Чарвяк, Валянціны Малахавай і Наталлі Вароніч з Кіраўска, Святланы Куцянковай з Мышкавіч другімі дзецьмі сталі дачушкі.
Дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы сям’я Людмілы Булах з Казуліч набыла статус мнагадзетнай.
Шчыра жадаем матулям і іх малышам здароўя, пяшчоты, міру і спакою ў сем’ях!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.