З пазітыўнай дынамікай росту

“Фабрыкай мяса” адзіны ў раёне буйны свінагадоўчы комплекс СВК “Чырвоны баец” называюць нездарма. Вытворчасць свініны тут наладжана ў значных аб’ёмах.
Па выніках работы за 10 месяцаў бягучага года калектыў комплексу спрацаваў са станоўчай дынамікай росту па ўсіх асноўных паказчыках. Вытворчасць свініны склала 1106,1 т, што вышэй паказчыка мінулага года на 32,8 т. Рэалізавана 1108,8 т мяса — плюс 145,5 т да узроўню 2010г. З пачатку года жывёлаводы комплексу атрымалі 13690 парасят — на 24 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
У дружным калектыве свінакомплексу працуе больш за 40 чалавек. Усе жывёлаводы — адказныя работнікі, хварэючыя за сваю справу. Такая стараннасць разам з добра наладжанай тэхналагічнай работай дазваляе дабівацца высокіх рэзультатаў ва ўсіх цэхах — і па атрыманні парасят, і па іх дарошчванні, і па адкорму.
Штогод мясцовыя жывёлаводы становяцца пераможцамі і прызёрамі раённага, абласнога, рэспубліканскага спаборніцтваў.
У ліку лепшых работніц — аператары па атрыманні парасят Ірына Іванова і Вольга Шурын. Дарэчы, летась Ірына Іванова стала пераможцай абласнога спаборніцтва сярод аператараў па атрыманні парасят.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.