З прыцэлам на рэкорд

На атрыманне высокіх надояў уплываюць многія фактары, у тым ліку і чалавечы. Карове патрабуецца правільныя кармленне, даенне, догляд. Пры захаванні ўсіх тэхналагічных працэсаў можна разлічваць на поспех. А яшчэ жывёлаводу патрэбна любіць сваю справу. Як, да прыкладу, аператар машыннага даення СВК “Калгас “Беларусь” Наталля Карповіч. За 9 гадоў працы на Барчыцкай малочнатаварнай ферме Наталля Рыгораўна назапасіла істотны вопыт, а старання ёй не займаць, ды і ўмовы для работы на ферме створаны добрыя. Летась аператар раздаіла групу першацёлак.
Жывёлавод вельмі клапоціцца аб сваіх рагулях. А яны, у сваю чаргу, адказваюць на гэта высокімі надоямі. Як адзначыла ў размове Наталля Рыгораўна, ёсць у групе такія каровы, якія даюць па 30 кілаграмаў за суткі, а то і больш, як, да прыкладу, рагулі па мянушках “Сняжынка” і “Белка”. І вось вынік: за 10 месяцаў бягучага года даярка атрымала 33,1 тоны малака. А ад кожнай са сваіх падапечных яна надаіла па 6632 кг малака, павялічыўшы ўласны рэзультат за адпаведны перыяд мінулага года на 1694 кг. Гэта пакуль рэкорд гаспадаркі, такіх надояў тут яшчэ дагэтуль не было. Больш таго, гэта лідзіруючы паказчык сярод жывёлаводаў усяго раёна!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.