За бездакорную службу
Ахоўная функцыя для органаў унутраных спраў застаецца асноўнай формай барацьбы за захаванасць маёмасці, грамадскага парадку, правоў і законных інтарэсаў дзяржавы і яе грамадзян.
На здымку: міліцыянер-кінолаг А.Ф.Цімафееў, міліцыянер-вадзіцель С.І.Шчэрбіч, інспектар А.А.Бабіч.
У канцы кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі службы аховы, у тым ліку і раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Самастойнае аддзяленне аховы існуе ў нашым раёне з 1967 года. За гэты час, дзякуючы развіццю тэхнічнага прагрэсу, служба аховы ператварылася ў высокаарганізаваную, тэхнічна аснашчаную структуру Міністэрства ўнутраных спраў. І сёння ахоўваемыя 66 аб’ектаў і больш за 150 кватэр грамадзян абсталяваны сучаснымі сістэмамі ахоўнай сігналізацыі.
Кожны супрацоўнік аддзялення разумее, што ад яго ўмення хутка ацэньваць сітуацыю і своечасова прымаць правільнае рашэнне залежыць дабрабыт кліентаў, а, значыць, і аўтарытэт службы.
Працуюць у раённым аддзяленні Дэпартамента аховы добрасумленныя, адказныя людзі, сапраўдныя прафесіяналы. Найлепшым пацвярджэннем гэтаму служыць той факт, што з нагоды прафесійнага свята за бездакорную службу медалём 3-й ступені ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель, прапаршчык міліцыі С.І. Шчэрбіч, узнагароды Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” ўдастоены інспектар аддзялення аховы, старшы лейтэнант міліцыі А.А.Бабіч, Ганаровай граматай Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны міліцыянер-кінолаг, старшына міліцыі А.Ф. Цімафееў.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.