За кошт уласных рэзерваў

Для павелічэння жывёлагадоўчай прадукцыі вялізнае значэнне мае племянная работа з грамадскім статкам. Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія неабходна праводзіць з улікам усіх тэхналагічных прыёмаў.
Вялікая ўвага ўзнаўленню статка надаецца ў СГФ “Чыгірынка”. Пяты год тут праводзіцца выключна штучнае асемяненне кароў. І гэта дае свой плён: цяляткі нараджаюцца больш высокай вагой, менш падвяргаюцца захворванням. Нованароджаных цёлачак да 30 дзён даглядаюць даяркі. Потым цёлак адпраўляюць на дарошчванне, дзе “даводзяць” да вагі ў 360-380 кг і толькі затым асемяняюць. Пры гэтым і да расцёлаў, і пасля іх ім робяцца неабходныя прышчэпкі.
Уважліва і старанна ставяцца да работы па ўзнаўленні статка вядучы заатэхнік гаспадаркі Любоў Корзун, вядучы ветурач Наталля Філіпава, а таксама цялятніцы Тамара Гаўрылава і Таццяна Карпава. Нядаўна да іх далучыўся даглядчык Аляксандр Гаўрылаў. Зараз на Чыгірынскай ферме ўтрымліваецца 290 галоў маладняку. Прывагі, якіх яны дасягаюць за суткі, — высокія, па 700 грамаў. Але яны, на думку мясцовых спецыялістаў, маглі б быць яшчэ вышэй — цяляткам не хапае наяўнага памяшкання. Таму ўжо вядзецца будаўніцтва новага цялятніка. Плануецца значна павялічыць пагалоўе маладняку і для ўласных патрэб, і на продаж іншым сельгаспрадпрыемствам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.