3 снежня — 90 гадоў з дня заснавання Белдзяржстраху

Сёлета адна са старэйшых страхавых кампаній Беларусі — Белдзяржстрах адзначае 90-годдзе з дня ўтварэння. Яна займае найбольшую ўдзельную вагу на страхавым рынку краіны і налічвае 7 філіялаў і 121 прадстаўніцтва па ўсёй рэспубліцы.
У прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне аказваюцца паслугі абавязковага страхавання (страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах і прафесійных захворванняў, страхаванне пасеваў, будынкаў і г.д.) і добраахвотнага страхавання (медыцынскае, асабістае, страхаванне маёмасці, жывёлы і г.д.).
З пачатку бягучага года прадстаўніцтвам заключана 9678 дагавароў страхавання на 1 171 185 тыс. рублёў, выплачана страхавых пакрыццяў на суму 696 576,4 тыс. рублёў.
Калектыў прадстаўніцтва невялікі, але згуртаваны. Больш за тры гады працуе тут страхавым агентам А.М. Скудная (на здымку). Яна заўсёды дапаможа падабраць кліенту падыходзячы варыянт страхавання. Анжэла Мікалаеўна адстойвае інтарэсы не толькі прадстаўніцтва, але і інтарэсы кліентаў у выпадку ўзнікнення складанасцей пры разглядзе памераў шкоды або атрыманні імі належнай страхавой выплаты.
У сваёй штодзённай рабоце А.М.Скудная раўняецца на больш вопытных калег, сярод якіх У.А.Каранкевіч, Л.З.Міхневіч, якія, як адзначае кіраўніцтва прадстаўніцтва, вызначаюцца прафесіяналізмам і добрасумленнасцю.
У сувязі з 90-годдзем заснавання страхавой кампаніі за добрасумленную працу, істотны ўклад у развіццё страхавой дзейнасці Ганаровай граматай Белдзяржстраху ўзнагароджана страхавы агент Н.М. Дзюіна.
Супрацоўнічаць з Белдзяржстрахам, адзначае дырэктар прадстаўніцтва Н.І.Свірыдава, — выгадна, бо кліент можа страхаваць рызыкі на вельмі значныя сумы, дзякуючы вялікаму эканамічнаму патэнцыялу і сістэме накапляльных скідак. Насельніцтва, якое карыстаецца паслугамі страхавальнікаў, ведае, што гэта — надзейны залог поспеху.
Максім Мікешын.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.