4 снежня — Дзень юрыста

Стаць юрыстам Наталля Генадзьеўна Пішчык марыла са школы. І менавіта адвакатам, каб абараняць правы і інтарэсы грамадзян. Падштурхнуў да гэтага ўпершыню паказаны па савецкім тэлебачанні італьянскі серыял “Спрут”, дзе знакаміты Мікеле Плачыда, які выконваў ролю камісара паліцыі Карада Катані, змагаўся з мафіяй. Дзіцячым марам было наканавана збыцца. Пасля школы Наталля скончыла аддзяленне правазнаўства Гарадоцкага тэхнікума, што на Віцебшчыне, і стала працаваць сакратаром судовага пасяджэння Кіраўскага раённага суда. Без адрыву ад вытворчасці скончыла Магілёўскі філіял Мінскага інстытута правазнаўства. Цяпер яна — член Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў з месцам работы загадчыка юрыдычнай кансультацыі Кіраўскага раёна. Работа і пасада адказныя. У абавязкі ўваходзяць і абарона грамадзян у крымінальных працэсах, і прадстаўленне іх інтарэсаў у адміністрацыйных і грамадзянскіх працэсах, і кансультацыйная дапамога, і складанне прававых дакументаў. Заўсёды той, хто прыйшоў да Наталлі Генадзьеўны, не застаецца без увагі. Галоўнае, лічыць сама юрыст, — бачыць у кожным грамадзяніне чалавека, асобу. Трэба любіць сваю справу і сваю работу, тады, без сумненняў, прыдзе і поспех.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.