Агонь не пакінуў нават сцен…

У ноч з 29 на 30 лістапада ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення райаддзела па надзвычайных сітуацыях ад жыхароў в.Шалаёўка паступіла паведамленне аб пажары ў адным з жылых дамоў. На момант прыбыцця першых падраздзяленняў МНС агнём быў ахоплены ўвесь будынак. Праз 18 мінут гарэнне было ліквідавана. Аднак агонь знішчыў практычна ўсё. Як красамоўна сведчыць гэты фотаздымак, дом ужо аднавіць немагчыма.
На шчасце, гаспадыня домаўладання — пенсіянерка, 1931 года нараджэння, засталася жывой. Вось што яна расказала аб трагедыі: “Спаць я легла каля васьмі гадзін вечара. Каля дванаццаці ночы мяне разбудзіў гук аўтаномнага пажарнага апавя-шчальніка, устаноўленага ў спальні. Я ўстала, уключыла святло і пачула гучны трэск на даху дома. Спужалася і выбегла на вуліцу, убачыла, што гарыць дах маёй хаты вакол дымаходу печкі. Пабегла да суседа, каб паклікаць на дапамогу…”.
Прычына гэтай агнявой трагедыі зараз высвятляецца. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Д.А.Рошчын тлумачыць: “Напярэдадні гаспадыня домаўладання разам з сынам палілі печ. Можна меркаваць, што пажар мог пачацца па прычыне аднаго з трох фактараў: перапал печы ў выніку працяглай эксплуатацыі з далейшым загараннем драўляных канструкцый, якія мяжуюць з печчу; тленне сажы, якая назбіралася ў дымаходзе (тэмпература тлення сажы дасягае 20000С); трэшчына ў дымаходзе, выпадзенне іскраў і загаранне гаручага ўцяпляльніка на гарышчы дома-ўладання. Канчаткова ўстанавіць прычыну пажару дапаможа экспертыза».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.