“Атрымайце перыёдыку! У першую чаргу, “раёнку”!

Падпісная кампанія на перыёдыку — у разгары. Своеасаблівай яе рухаючай сілай з’яўляюцца паштальёны: яны добра ведаюць людзей на сваім участку, іх густы і перавагі, арыентуюцца, каму што прапанаваць з перыядычных выданняў, як пераканаць у тым, што, напрыклад, без раённых навін — ну ніяк не абысціся, таму “Кіравец” у доме будзе вельмі дарэчы.
Заўжды паспяхова праводзіць падпісную кампанію на сваім участку і выдатна спраўляецца з усімі іншымі абавязкамі паштальён гарадскога аддзялення сувязі С.М.Катургіна (на здымку). А ўчастак у яе немалы — гэта мікрараён па ву-ліцы Гагарына, вуліцы Камсамольская, Рабцэвіча з аднаіменным завулкам. І ўсё паспявае паштальён зрабіць своечасова, з высокім пачуццём адказнасці.
У пачатку студзеня надыходзячага года Святлана Мікалаеўна адзначыць 20-годдзе сваёй працы ў раённым вузле паштовай сувязі. І за гэты час яна не мела ніводнага наракання на сваю работу з боку кліентаў, самыя добрыя водгукі пачулі мы аб яе працы і ад кіраўніцтва арганізацыі.
А дома С.М.Катургіна — умелая гаспадыня, клапатлівая маці: разам з мужам Віктарам выгадавалі сына Анатоля, які працуе вадзіцелем у райспажыўтаварыстве, і гадуюць дачку Волю — яна вучыцца ў трэцім класе, а яшчэ яна добрая памочніца маме па дому.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.