Дзеля бесперабойнага забеспячэння электраэнергіяй

Тэхнічнае аб-слугоўванне і рамонт кабельных і паветраных ліній электраперадач, трансфарматарных падстанцый — асноўная задача, якая стаіць перад электраманцёрамі раёна электрасетак. І з гэтымі работамі яны паспяхова спраўляюцца. У ліку іншых манцёры В.М.Барысёнак, А.С.Шубараў, А.Э. Лук’-янаў, майстар І.С.Сямёнаў (на здымку) згодна графікаў праводзяць рэвізію кантактных злучэнняў трансфарматарных падстанцый, афарбоўку абсталявання і знакаў бяспекі, замену абсталявання. М.Л.Манетаў (крайні справа) і яго брыгада займаюцца абслугоўваннем сетак вулічнага асвятлення ў сельскай мясцовасці. Сам Міхаіл Лаўрэнцьевіч працуе ў раёне электрасетак 18 гадоў, мае вялікі практычны вопыт, карыстаецца павагай ў калектыве, а яго партрэт занесены на Дошку гонару арганізацыі.
Аб тым, з якімі вытворчымі паказчыкамі сустракае прафесійнае свята калектыў раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга”, мы папрасілі расказаць яго кіраўніка Р.М.АЛДАШКІНА:

— Дзякуючы адказным і добрасумленным адносінам спецыялістаў раёна электрасетак да выканання сваіх працоўных абавязкаў задачы, ускладзеныя на нас, мы паспяхова выконваем і сустракаем прафесійнае свята добрымі паказчыкамі. Скажу коратка аб тым, што зроблена сёлета нашым калектывам.
Адрамантавана 94,5 км электрычных ліній 0,4 кВ, а таксама 98 км ліній 10 кВ. Капітальна адрамантавана 16 закрытых і 46 камплектных трансфарматарных падстанцый.
Нашы спецыялісты працягвалі работы па паляпшэнні схемы электразабеспячэння а/г Стайкі. Была праведзена рэканструкцыя высакавольтнай лініі электраперадач ад падстанцыі 35/10 Чыгірынка да а/г Стайкі з заменай правадоў у населеных пунктах на ізаляваныя.
На трансфарматарнай падстанцыі ў Стайках заменены выключальнікі нагрузкі на вакуумныя, што дае магчымасць аўтаматызаваць кіраванне з дыспетчарскага пункта раёна электрасетак. У цяперашні час вядуцца наладачныя работы.
На высакавольтных лініях заменены штыравыя фарфоравыя ізалятары на больш надзейныя, усяго 350 штук. Заменены 630 уводаў на ізаляваныя правады ў жылыя дамы.
Раёнам электрасетак аказана 29 комплексных паслуг па падключэнні жылых дамоў да электрычных сетак па прынцыпе “адно акно”.
Для паляпшэння на-дзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў у вёсках Шалаёўка, Боркі, Гарадзец, Капусціна па лясных масівах уздоўж прасек праходжання высакавольтных электраліній праведзена значная работа па ўборцы пагражаючых лініям дрэў. На 3га ад дробналесся расчышчаны прасекі праходжання высакавольных ліній 10 кВ.
Выконваем сацыяльныя стандарты па абслугоўванні вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах раёна.
У цяперашні час праводзяцца работы па капітальным рамонце гідрагенератара №1 Чыгірынскай ГЭС, а таксама рамонт бытавога памяшкання электрастанцыі. Для даведкі: за 11 месяцаў бягучага года Чыгірын-скай ГЭС выпрацавана 4 543 729 кВт/гадзін электраэнергіі.
Значную ўвагу надаем паляпшэнню якасці праводзімых работ, пытанням аховы працы.
У ліку лепшых нашых спецыялістаў — электраманцёры А.С.Шубараў, М.Л.Манетаў, Я.Г.Стэльмах, вадзіцель А.А.Лазюк, майстар І.С.Сямёнаў, дзяжурны электраманцёр В.А.Гузялевіч, дыспетчар В.У.Лятун.
Спадзяюся, што і ў надыходзячым новым годзе наш калектыў будзе дастойна выконваць сваю асноўную задачу — бесперабойна забяспечваць спажыўцоў якаснай электраэнергіяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.