Каб годна сустрэць Навагодняе свята, трэба рыхтавацца заўзята!

Усё менш і менш дзён застаецца да Новага года. Аб яго набліжэнні ўжо пэўны час нагадваюць упрыгожаныя адпаведным чынам гандлёвыя кропкі, навагоднія падарункі на іх вітрынах. А ў мінулую сераду сваё пачэснае месца заняла на плошчы імя Кірава райцэнтра галоўная ёлка раёна. Фотакарэспандэнт рэдакцыі якраз заспеў момант дастаўкі і ўстаноўкі камунальнікамі лясной прыгажуні. Яна яшчэ без святочнага ўбранства, але хутка апранецца ў яго. У бліжэйшы час будуць устаноўлены ёлкі ў іншых месцах горада, у аграгарадках, аформлены агеньчыкамі і гірляндамі адміністрацыйныя будынкі, іншыя аб’екты — усё гэта, згодна даручэння райвыканкама, павінна быць зроблена да 15 снежня. І навагодні настрой авалодае душой!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.