На губернатарскай ёлцы

Адзінаццаць вучняў СШ №1, гімназіі, Паўлавіцкай і Мышкавіцкай сярэдніх школ, НПК “Шалаёўскі ДССШ” у сераду пабывалі ў Магілёве на губернатарскай ёлцы.
Гэта навагодняе дабрачыннае свята праходзіла ў абласным Цэнтры дзіцячай творчасці ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны шчыра вітаў і віншаваў з надыходзячымі зімовымі святамі старшыня аблвыканкама Пётр Руднік.
Яскравым і запамінальным было музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Снежная Каралева”.
Парадаваліся дзеці і цудоўным навагоднім падарункам — кожны атрымаў па 2 кілаграмы салодкасцей. А ў фінале свята губернатар падарыў дзятве торт вагой 173 кілаграмы, кожнаму з рабят дастаўся свой кавалачак салодкага сюрпрызу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.