Надзейны гарант — дзяржава

Напярэдадні Дня правоў чалавека мы правялі кароткае апытанне сярод жыхароў раёна і пацікавіліся іх стаўленнем да гэтай даты.
Людміла КАРАЛЕВІЧ, аператар цяплічнага камбіната
СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага:

— У сваёй сям’і мы Дзень правоў чалавека, зразумела, не адзначаем, як, напрыклад, Першамай ці Новы год, але яго значнасць адчуваем у штодзённым жыцці. У свой час я, простая вясковая дзяўчына, пасля заканчэння школы вывучылася на майстра гадзіннікавых спраў, жыла і працавала ў Мінску. Потым па сумесным з мужам рашэнні мы пераехалі ў Мышкавічы. І гэта была рэалізацыя нашага права на свабоду перамяшчэння, выбару прафесіі. Права на вучобу, прычым у прэстыжных ста-лічных ВНУ, рэалізавалі абедзве нашы дачкі. Зараз яны жывуць і працуюць у Мінску, маюць свае сем’і. Мы ганарымся нашымі дзецьмі, любім унукаў, якім пашчасціла жыць у свадобнай і незалежнай Беларусі, і разумеем, што не бывае правоў без абавязкаў. Галоўны з іх — добрасумленнае, адказнае стаўленне кожнага на сваім рабочым месцы да выканання працоўных абавязкаў. Лічу, што гэта і будзе самым надзейным гарантам далейшага ўмацавання нашых агульных правоў на працу, вучобу, ахову здароўя, адпачынак, самавызначэнне і інш.
Дзяніс КАРАНКЕВІЧ, 20 год, кіраўчанін:
— На мой погляд, Дзень правоў чалавека — выдатная падстава, каб у чарговы раз звярнуць увагу ўсяго свету на тое, што трэба прыкладаць сумесныя намаганні для фарміравання і выхавання ў будучых пакаленняў культуры правоў чалавека, бо гэта садзейнічае ўрачыстасці свабоды, умацаванню бяспекі і міру ва ўсіх краінах.
Тэма фарміравання, захавання і абароны правоў і абавязкаў чалавека цікавіла мяне яшчэ калі я быў школьнікам. Цікавы факт: у ЮАР Дзень правоў чалавека адзначаецца як нацыянальнае свята, а ў некаторых краінах аб’яўлены нерабочым.
На сваім прыкладзе адчуў, як у нашай дзяржаве можна рэалізаваць права на вучобу. Закончыў адзінаццаць класаў СШ №1, потым — Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе набыў прафесію слесара па рамонце сельгас-тэхнікі, атрымаў правы на кіраванне аўтамабілем. Аднак адчуў, што маё школьнае захапленне прававой тэмай не дае спакою. Таму вырашыў “пера-кваліфікавацца” і зараз вучуся ў Бабруйскім аграрна-эканамічным сельгаскаледжы на аддзяленні “правазнаўства”, набываю прафесію юрыста. Далей планую паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову па гэтым жа профілі, каб у будучым стаяць на абароне правоў і інтарэсаў грамадзян.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.