Навагоднія падарункі ад раённай улады

Навагоднія і Калядныя святы асацыіруюцца з сюрпрызамі і цудамі. З асаблівым нецярпеннем іх чакае дзятва. Падуладныя сваёй дзіцячай непасрэднасці, хлопчыкі і дзяўчынкі шчыра вераць, што Дзед Мароз абавязкова выканае іх самыя запаветныя мары і жаданні.
На здымку: Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў і яго намеснік В.У.Гаршкова разам з выхаванцамі Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку, яго дырэктарам С.Д.Былінінай, Дзедам Марозам і Снягуркай ля навагодняй прыгажуні-ёлкі.

Для рабят з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Кіраўска і выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку навагодняя казка ўжо пачалася: у мінулую пятніцу з падарункамі і добрымі пажаданнямі да іх завіталі прадстаўнікі раённай улады — старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў і яго намеснік В.У. Гаршкова. Яны разам з гаспадарамі навагодняй казкі — Дзедам Марозам і Снягуркай пажадалі рабятам станоўчых эмоцый у надыходзячым новым, 2012-м годзе і, вядома ж, спаўнення іх самых запаветных мар. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі ў якасці навагодняга падарунка камплект развіваючых гульняў і цацак, а рабяты з прытулку будуць цяпер глядзець мультфільмы па новым DVD-прайгравальніку. Ну, і які ж Новы год без цукерак і мандарынаў! Кожнаму з дзяцей У.У.Піскіжаў уручыў наборы салодкіх падарункаў і фрукты.
Адказам на жэст дабрачыннасці стала шчырае дзіцячае “Дзякуй!”.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.