Не пазбаўляйце дзяцей шчасця!

Кожнае дзіця мае права на добрых бацькоў, якія любяць і клапоцяцца аб ім. Аднак, ёсць у нашым грамадстве і такія гора-бацькі, якія сваімі асацыяльнымі паводзінамі, няўвагай, абыякавасцю да лёсу дзяцей пазбаўляюць іх гэтага шчасця…
У раёне ў 35 сем’ях пражывае 55 дзяцей, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падобная фармуліроўка — пачатковая форма кантролю за сацыяльна няўдачнымі сем’ямі. Раённымі службамі напрацавана нямала дзейсных форм работы с такімі сем’ямі. У тым ліку сходы для бацькоў, чые дзеці прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльнанебяспечным станові-шчы. Адзін з іх адбыўся на базе раённага Цэнтра дадатковай адукацыі. Удзел у сходзе таксама прынялі адказныя пасадавыя асобы зацікаўленых раённых служб, сацыяльныя педагогі школ раёна.
У ходзе канструктыўнай гутаркі юрысконсульт сацыяльна-педагагічнага цэнтра А.А.Махлаева праінфармавала прысутных бацькоў аб асноўных палажэннях Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама па ахове правоў дзяцінства С.М. Токарава растлумачыла наступствы невыканання бацькоўскіх абавязкаў, а начальнік ААПіП РАУС А.М.Пад’ялоўскі расказаў аб адказнасці за гэта, прадугледжанай заканадаўствам.
Інспектар РАНС А.А.Марозаў нагадаў прысутным аб правілах пажарнай бяспекі ў домаўладаннях і выніках грэбавання імі, праілюстраваўшы свае довады фотаздымкамі з месц пажараў.
Варта адзначыць, што праводзімая з бацькоўскай грамадскасцю работа прыносіць плён. Так, падчас шчырай размовы на бацькоўскім сходзе адна з прысутных жанчын, чые дзеці прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзначыла, што ўсвядо-міла свае няправільныя паводзіны ў адносінах дзяцей і ўласнага жыцця, стала на шлях выпраўлення. І далей патлумачыла, што станоўчыя перамены ў яе жыцці адбыліся, дзякуючы дапамозе ўстановы адукацыі, сельвыканкама, арганізацыі, дзе працуе.
Вось і да іншых гора-бацькоў хочацца звярнуцца з заклікам: адумайцеся, не прапівайце шчасце сваіх дзяцей! Дайце ім тое, што яны заслугоўваюць: бацькоўскія любоў, пяшчоту і клопат.
Ірына ЛЕБЕДЗЕВА,
дырэктар
сацыяльна-
педагагічнага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.