ПІН-код — інфармацыя канфідэнцыяльная

У вобласці штомесячна рэгіструецца ў сярэднім больш за 20 фактаў крадзяжу грашовых сродкаў з дапамогай украдзеных у грамадзян банкаўскіх картак. За 10 месяцаў бягучага года ўчынена 229 такіх злачынстваў (летась — 255).
Так, у кастрычніку Ленінскім РАУС г.Магілёва ў адносінах грамадзянкі Т. была ўзбуджана крымінальная справа за грабёж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў спалучэнні з несанкцыяніраваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі. А ўсё таму, што жанчына пасля сумеснага распіцця спіртнога ўкрала банкаўскую картку ў свайго сябра, зняла з яе 230 тысяч рублёў. Аналагічнае злачынства ўчынена ў Асіповічах: непрацуючы мясцовы жыхар ў кватэры знаёмай украў банкаўскую картку, а пазней зняў з рахунку пацярпеўшай 2,9 мільёна рублёў.
Згодна заканадаўства, за ўчыненне падобных злачынстваў прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.
Каб не пацярпець ад замахаў злодзеяў, выконвайце простыя меры засцярогі: не запісвайце ПІН-код на картцы; не пакідайце запіс з ПІН-кодам побач з карткай; не паведамляйце ПІН-код і не передавайце картку ні знаёмым, ні чужым асобам.
Сяргей КАТАРАЖУК, участковы інспектар міліцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.