Служба энерганагляду: бяспека и кантроль

Летась наша служба адзначыла залаты юбілей. У розныя часіны і перыяды свайго існавання дзейнасць энерганагляду была накіравана на забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя людзей, устойлівага функцыяніравання энергетычнага абсталявання, сістэм энергазабеспячэння, выкананне правілаў карыстання электрычнай і цеплавой энергіяй.
Таксама мы ажыццяўляем кантроль за ўсімі спажыўцамі электра- і цеплаэнергіі, паднагляднымі нам з’яўляюцца і энергазабяспечваючыя арганізацыі.
На сённяшні дзень у раёне 11432 абаненты быту і 134 прадпрыемствы і арганізацыі з’яўляюцца спажыўцамі электрычнай энергіі, 59 —цеплавой, налічваецца 84 кацельні.
У працэсе сваёй работы мы цесна супрацоў-нічаем з раёнам электрасетак. Кантралюем тэхнічны стан энергетычнага абсталявання гэтай арганізацыі, сочым за тым, як эксплуатуюцца кабельныя і паветраныя лініі. Зразумела, мы не можам ды і не імкнемся падмяніць работу раёна электрасетак, але ж, спадзяюся, наша дапамога ў гэтым важкая, і ад нашай сумеснай дзейнасці залежыць надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў цеплавой і электрычнай энергіяй. Калі выяўляюцца факты крадзяжу энергіі, складаем пратаколы і выносім рашэнні. Гэта я адзначыў невыпадкова. Усе мы хочам добра жыць, мець дастатак і часам не разлічваем на ўласныя сілы і сродкі, адсюль — крадзеж энергіі. Упэўнены, што ніхто з такіх спажыўцоў нават не задумваўся, які ўрон ён наносіць дзяржаве, іншым спажыўцам і, урэшце, сабе самому, бо штрафы за ўкрадзеную электраэнергію могуць быць значна большымі, чым аплата за рэальна спажытую.
Наогул, трэба адзначыць, што ў апошні час і фізічныя, і юрыдычныя асобы сталі больш сур’ёзна і адказна ставіцца да пытанняў электрабяспекі і выдадзеных энерганаглядам прадпісанняў, дысцыпліна ў гэтым плане расце.
Нашымі надзейнымі памочнікамі ў вырашэнні пастаўленых задач з’яўляюцца энергетычныя службы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, з прадстаўнікамі якіх рэгулярна праводзіцца вучоба. Гэта ад іх дзейнасці ў значнай ступені залежыць бесперабойная і безаварыйная работа энергетычнага абсталявання, а, галоўнае, — бяспека людзей, захаванасць дзяржаўнай маёмасці. У апошнія гады ў раёне назіраецца станоўчая тэндэнцыя ў забеспячэнні суб’ектаў гаспадарання кадрамі электратэхнічнага персаналу, узрос прафесійны ўзровень энергетыкаў, але кваліфікаваных кадраў па-ранейшаму не хапае. Добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі энергетыкі В.М.Іванец (СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага), М.Э.Мялешкін (СВК «Калгас «Ніва»), В.М.Іваноў (СГФ «Чыгірынка»), В.В.Макаронак (СВК «Чырвоны баец»), С.М.Хлапкоў і А.М.Акуліч (УКП «Жылкамгас»), У.А.Маскалёў (ПУП «Кіраўскі кансервавы завод»), В.А.Бодык (аўтапарк №14), Ю.І.Лукановіч (ПМК-255).
Што датычыцца калектыву нашай інспекцыі, то ён невялікі, усяго 6 чалавек, у тым ліку А.А.Мірончык, А.А.Акуліч і С.М.Мікешын — дзяржаўныя інспектары па энергетычным наглядзе, ва-дзіцель Э.М. Пацягоў і прыбіральшчыца Ж.Г.Сакалоў-ская. Сярэдні ўзрост інспектарскага са-ставу — 37 гадоў. Лічу, што гэта самы творчы і працаздольны ўзрост. Хоць усе інспектары і маюць спецыяльную вышэйшую адукацыю і пэўны вопыт работы з энергетычным абсталяваннем, усё роўна, як, дарэчы, і ў любой сферы, даводзіцца працаваць над удасканаленнем свайго прафесійнага майстэрства. Штомесячна мы наведваем тэхнічную вучобу ў Бабруйскім аддзяленні філіяла «Энерганагляд», усё новае і перадавое імкнемся ўкараняць у практыку сваёй работы. Кожны год здаем кваліфікацыйны экзамен у Магілёўскім філіяле «Энерганагляд».
Прафесійнае свята калектыў райэнергаінспекцыі сустракае з добрым настроем і добрымі паказчыкамі. Вядома ж, заслуга ў гэтым не толькі тых, хто працуе тут сёння, а і нашых ветэранаў: М.А.Таркана, У.С.Манько, А.А.Хрысталюбава, якія перадалі нам свой вопыт.
Напярэдадні свята ад усёй душы віншую сваіх калег, ветэранаў, а таксама ўсіх энергетыкаў і работнікаў РЭС з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і безаварыйнай работы энергетычнага абсталявання!
Мікалай РУСЕЦКІ, начальнік
райэнергаінспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.