У ліцэі №15

У межах забеспячэння дадатковай адукацыі навучэнцкай моладзі ў ліцэі №15 створаны і плённа працуе гурток “Швейная справа”. Узначальвае яго майстар вытворчага навучання Т.Я.Баўжэвіч. Тамара Яўгенаўна сама выдатна валодае швейнай навукай, якая даўно стала для яе любімым хобі, з задавальненнем навучае гэтай карыснай справе дзяўчат-ліцэістак. Балазе, для гэтага ў навучальнай установе створаны адпаведныя ўмовы: ёсць клас, устаноўлены швейныя машынкі.
Дзяўчаты пад кіраўніцтвам свайго майстра асвойваюць швейную справу на практыцы: шыюць пасцельную бялізну для патрэб інтэрната ліцэя, а таксама на продаж. Выконвалі гурткоўцы заказы на пашыў фартушкоў, ручнікоў, прасцін. Яркія шалікі — як вызначальны элемент экіпіроўкі навучэнцаў ліцэя №15 на праводзімых кірмашах сярод аднатыпных навучальных устаноў — таксама іх работа.
Швейная справа — занятак цікавы і карысны, таму і вывучаюць яе навучэнкі ліцэя з задавальненнем, а кіраўніцтва навучальнай установы бачыць у рабоце гуртка вырашэнне яшчэ адной важнай у справе навучання і выхавання моладзі задачы — больш поўнай занятасці навучэнцаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.