У “Рассвеце” шмат перспектыўнай моладзі!

Сярод паўсотні пяр-вічных арганізацый ГА “БРСМ” раёна пярвічка СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага вылучаецца і па колькасці саставу, і па актыўнасці членаў арганізацыі, і па значнасці дасягнутых поспехаў.
Слова трымае сакратар пярвічкі сельгаскааператыва, дэлегат 41-га з’езда ГА «БРСМ» Алена ХАРАМЕЦКАЯ:

— Адзначу, што ў “Рассвеце” шмат перспектыўнай моладзі! Менавіта па ініцыятыве працуючай моладзі пры падтрымцы кіраўніцтва сельгаскааператыву ў 2005 годзе і была створана наша пярвічка.
Паступова мы сістэматызавалі дзейнасць пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», падзяліўшы яе на тры сектары: спартыўны, інфармацыйны і культурны. Гэтая структурная іерархія ў значнай ступені дазволіла эфектыўна каардынаваць і кантраляваць усю дзейнасць нашай арганізацыі.
Брыгада цяплічніц летась заваявала перамогу ў абласным спаборніцтве сярод маладзёжных вытворчых падраздзяленняў. Малады вадзіцель Іван Барысёнак — лідар некалькіх уборачных сезонаў не толькі сярод маладых вадзіцеляў раёна, але і вобласці.
Нашы рабяты прымалі актыўны ўдзел у правя-дзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: члены пярвічкі былі ўключаны ў састаў назіральнікаў на выбарчых участках, 5 чалавек уваходзілі ў састаў участковых камісій.
Работа пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» накіравана, у першую чаргу, на дапамогу ў вырашэнні праблем, якія хвалююць моладзь. Галоўнае — дапамагчы юнакам і дзяўчатам адапціравацца ў складаным дарослым свеце. Паказаць, як трэба дзейнічаць у тых альбо іншых жыццёвых сітуацыях.
Немалаважная роля ў рабоце пярвічкі надаецца патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню моладзі.
Папулярнасцю сярод членаў пярвічкі карыстаюцца спартыўныя мерапрыемствы. Мы самі іх і наладжваем, і прымаем актыўны ўдзел. Круглы год праводзім спартакіяды, спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Зіма для актывістаў маладзёжнага руху гаспадаркі таксама не праходзіць дарэмна. Рэгулярна наладжваем выезды ў рэспубліканскі спартыўны комплекс “Сілічы”.
У аграгарадку Мышкавічы дзейнічаюць спартыўная зала, валейбольная і міні-футбольная пляцоўкі, стадыён, лёгкаатлетычная дарожка, трэнажорная зала.
Наша пярвічка актыўна ўдзельнічае ў раённых і абласных турыстычных злётах. Летась мы сталі пераможцамі раённага турзлёту.
Не засталіся ў баку і ад штогадовых спаборніцтваў паміж санітарнымі дружынамі раёна: сфарміраваная на базе сельгаскааператыва санітарная дружына напалову складаецца з членаў пярвічкі ГА “БРСМ”.
Любім мы і цікава адпачываць. З арыгінальнымі прапановамі выходзім да кіраўніцтва раёна і “Рассвета”.
Моладзь СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага жыве пад дэвізам: “Адзін — за ўсіх і ўсе — за аднаго!”. Мы рады дапамагчы адзін аднаму, актыўна наладжваем сувязі з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі сельгаскааператыва — прафкамам, саветам ветэранаў, а таксама Мышкавіцкім СДК, сябруем з іншымі пярвічкамі ГА “БРСМ”.
Зараз наша пярвічка налічвае 44 юнакоў і дзяўчат. Хачу яшчэ раз пад-крэсліць, што гэта перспектыўныя маладыя людзі, якія ўдала сумяшчаюць работу з актыўным грамадскім жыццём.
Мы ганарымся нашай моладдзю, бо, дзякуючы сваёй стараннасці, адказнасці, неабыякавасці, рабяты дасягаюць добрых поспехаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.