Універсітэт прапанаваў супрацоўніцтва

Поспех вучня Мышкавіцкай СШ Эдуарда Зайцава (кіраўнік Н.У.Буглак), які на абласным этапе конкурсу навукова-доследных біёлага-экалагічных работ школьнікаў быў адзначаны дыпломам 2-й ступені, атрымаў свой лагічны працяг. Даследаваннямі азанальных раслін, праведзенымі сельскімі навукоўцамі, зацікавіліся на кафедры прыродазнаўства Магілёў-скага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. І, больш таго, прапанавалі супрацоўніцтва па падрыхтоўцы да ўдзелу ў рэспубліканскім туры конкурсу, які адбудзецца ў лютым 2012 года ў г.Мінску.
Такая адзнака работы школьніка і яго педагога — дадатковы стымул для далейшай творчай доследнай работы, гонар для ўсяго раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.