Важкі багаж узнагарод

На працягу адыходзячага года вучні школ раёна, дзіцячых школ мастацтваў, педагогі неаднаразова станавіліся прызёрамі рэспубліканскіх, абласных конкурсаў і алімпіяд.
У абласным конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломам II ступені вучань Мышкавіцкай СШ Эдуард Зайцаў, дыпломам III ступені — вучаніца Баравіцкай СШ Алена Пархамовіч.

У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 30 дыпломаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў — на рахунку каманд інтэлектуальнага клуба “Эрудыт”, дыплом II ступені — у адкрытым міжнародным асабіста-камандным спаборніцтве па картынгу, дыплом II ступені — на абласным конкурсе выяўленчага мастацтва дзяцей і падлеткаў “Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў”, дыплом I ступені — на абласным конкурсе кветкаводаў і азеляніцеляў “Захаваем нашу Зямлю блакітнай і зялёнай”.
Па выніках ХХII рэгіянальнага фестывалю юных музыкантаў “Сымон-музыка” вучаніца Жыліцкай школы мастацтваў Юлія Вараб’ёва ўзнагароджана дыпломам I ступені. Выхаванка тэатральнага аддзялення Мышкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Віялета Скудная атрымала дыплом III ступені на чацвёртым абласным конкурсе тэатральнага мастацтва. Дыпломам Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Заўсёды зялёная, заўсёды блакітная” (г.Торунь, Польшча) ўзнагароджана Кіраўская дзіцячая школа мастацтваў.
2011 год быў выніковым і для спартсменаў нашага раёна. Каманда “Кіраўск-ДЮСШ” стала чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па міні-футболе ў першай лізе і бронзавым прызёрам Кубка Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе. Каманда ДЮСШ па веласпорце стала чэмпіёнам Рэспубліканскай Спартакіяды школьнікаў у гонках па шашы і пераможцай Алімпійскіх дзён моладзі ў гонках на трэку.
Каманда дзяўчат ДЮСШ — сярэбраны прызёр першынства Беларусі па валейболе, пераможца і прызёр шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх турніраў.
Ігар Брыштэль прызнаны лепшым іграком Беларусі па пляжным футболе, Дзмітрый Мігас стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, Іван Фігурэнка — пераможца чэмпіянату рэспублікі па боксу ў вагавай катэгорыі да 52 кг, веласіпедысткі Вольга Масюковіч і Наталля Пацыенак раздзялілі 2 і 3 месцы ў чэмпіянаце краіны па шасейных гонках.
Так трымаць і далей!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.