Для работнікаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стала добрай традыцыяй правядзенне навагодніх і калядных святаў у клубе маладай сям’і “Надзея”, які дзейнічае на базе інтэрната №4 райцэнтра.
Да рабят і дарослых са словамі віншаванняў завіталі Дзед Мароз са Снягуркай і казачныя персанажы — Кот у ботах, Доктар Айбаліт, Баба Яга. Прадстаўленне, якое яны наладзілі, захапіла ўсіх, падарыла цудоўны святочны настрой. Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, а таксама атрымалі ад Дзеда Мароза і Снягуркі салодкія прызы.
Ірына ШЧАРБЯЛЁВА,
загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі
раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
… А настрой быў святочным!
Среда, 4.01.2012 16:37. Рубрика: Без рубрики