Час адпачываць актыўна!

Нарэшце зіма ўступіла ў свае правы і шчодра адарыла нас снегам і маразамі. Самы час узброіцца лыжамі і канькамі і заняцца актыўным зімовым адпачынкам, карысным і для цела, і для душы.
У раёне наладжаны пракат лыж і канькоў. Прадастаўляе такую паслугу Кіраўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Напрыклад, гадзіна карыстання лыжамі тут каштуе 3 тыс. рублёў, канькамі — 5 тыс. рублёў.
ААТ “Бытпаслугі” прадастаўляе напракат лыжы і канькі як жыхарам райцэнтра, так і сяльчанам — у комплексна-прыёмных пунктах Жыліч, Мышкавіч, Барсукоў, Баравіцы, Любоніч. Пагадзінны кошт карыстання прадметамі для актыўнага зімовага адпачынку тут таксама “дэмакратычны”: лыжамі — 3230 рублёў, канькамі — 3740 рублёў.
На тэрыторыях устаноў адукацыі раёна падрыхтаваны трасы для катання на лыжах, каткі. У хуткім часе каткі будуць заліты на тэрыторыі ДЮСШ і плошчы райцэнтра.
Не губляйце часу! Карыстайцеся магчымасцю для актыўнага зімовага адпачынку!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.