І з “цяжкімі” падлеткамі бывае лёгка!

Праблема так званых цяжкіх падлеткаў была і застаецца сацыяльна значнай. Дзеці— аснова сям’і, будучыня грамадства. Дрэнных дзяцей не бывае, здараюцца сітуацыі, якія негатыўна ўплываюць на станаўленне асобы падлетка. І ў сілах дарослых зрабіць усё магчымае, каб выправіць іх паводзіны, дапамагчы паверыць у сябе, стаць на правільны шлях жыцця. Адзін з найлепшых спосабаў станоўчага выхаваўчага ўплыву — спартыўныя спаборніцтвы.
Такія спаборніцтвы — па шашках — адбыліся ў мінулую пятніцу на базе СШ№1. Яны аб’ядналі не толькі тых рабят, якія стаяць на ўнутрышкольным уліку, але і дзяцей з сацыяльна няўдачных сем’яў, а таксама юных аматараў шашак, вучняў СШ№1 і гімназіі г.Кіраўска.
На спаборніцтвах прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяна Баранава, педагогі. А праводзіў спаборніцтвы настаўнік фізічнага выхавання СШ №1 Барыс Гаўрыленка.
Рабяты падзяліліся на дзве каманды, згодна ўзросту. Гулялі з поўнай аддачай, шчыра перажываючы паражэнні і перамогі.
У выніку праведзеных гульняў былі вызначаны 6 пераможцаў, якім старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Васіль Маркевіч уручыў салодкія падарункі:  Аляксею Хурсану і Кірылу Аляксееву — за першае месца, Леаніду Свірко і Дзянісу Бураўскаму — за другое, Вячаславу Пархамовічу і Дзімітрыю Бураўскаму — за трэцяе.
Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па справах непаўналетніх Вольга Гаршкова шчыра пагутарыла з кожным падлеткам, распытала аб жыцці і тых складанасцях, з якімі рабяты сутыкаюцца, дала слушныя парады. Сваімі меркаваннямі аб тым, якім павінен быць сапраўдны мужчына, якія праблемы ў будучым нараджаюцца з «нявіннай» звычкі курыць ці піць піва, як абраць сапраўдны шлях і не саступіць з яго, падзяліўся Васіль Маркевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.