Малы і сярэдні бізнэс раёна ў лічбах і фактах

Напрыканцы 2010 года Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, а 2011 год быў аб’яўлены ў Беларусі Годам прадпрымальнасці. Гэта, безумоўна, надало імпульс разняволенню дзелавой ініцыятывы, развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку і ў нашым раёне. Аб тым, якія тэндэнцыі і паказчыкі былі характэрны для сферы малога і сярэдняга бізнэсу на Кіраўшчыне ў мінулым годзе, ходзе рэалізацыі Праграмы дзяржаўнай падрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва раёна на 2011-2012 гады, мы даведаліся ў аддзеле эканомікі райвыканкама.
На здымку: На прыватным прадпрыемстве «Дзетван» вядзецца мантаж халадзільнай камеры «шокавай» замарозкі дзікарастучых грыбоў і ягад, што дазволіць істотна павялічыць аб’ёмы экспартуемай прадукцыі, адпавядаючай еўрапейскім стандартам.
Больш падрабязна аб дзейнасці прадпрыемства чытачы «раёнкі» змогуць даведацца з інтэрв’ю з дырэктарам «Дзетван» Анатолем Прыходзькам, якое будзе апублікавана ў бліжэйшых нумарах.

Летась у раёне зарэгістравана 12 камерцыйных арганізацый (у сферы паслуг — 4, вытворчасці — 2, гандлю —3, сельскай гаспадарцы — 2, іншых — 1). З іх 9 арганізацый — у горадзе. У якасці індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістраваны 48 грамадзян.
На пачатак новага года ў раёне ўвогуле налічвалася 71 камерцыйная арганізацыя, 214 ІП, 22 сялянскія (фермерскіх) гаспадаркі. За мінулы год імі сфарміравана 13% паступленняў у бюджэт (2010 г. — 11,9%).
Назіралася станоўчая дынаміка паказчыкаў, характарызуючых развіццё малога бізнэсу ў раёне.
Доля прамысловай вытворчасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме прадукцыі прамысловасці склала каля 30%. Малымі прадпрыемствамі і ІП наладжаны выпуск каваных вырабаў, пластыкавых вокнаў, піламатэрыялаў, сталярных вырабаў, драўлянай тары, швейных вырабаў, прадукцыі рыбаводства і інш.
Аб’ём рознічнага тавараабароту суб’ектаў прадпрымальніцтва за мінулы год склаў 20039,2 млн. рублёў або 112,3% да ўзроўню 2010 года. Іх удзельная вага ў рознічным тавараабароце раёна павялічылася на 0,6 працэнтных пункта і склала 17,3%.
Аб’ём экспарту тавараў прыватнымі прадпрыемствамі за 11 месяцаў 2011 года склаў 2278,4 тыс. долараў ЗША або 187,3% да аналагічнага ўзроўню папярэдняга года. У агульным аб’ёме прадукцыі, рэалізуемай за межы рэспублікі суб’ектамі малога бізнэсу, 47% займаюць дзікарастучыя грыбы і ягады, 53% — вырабы з драўніны (ацыліндраваная драўніна, паддоны). Асноўны аб’ём экспарту прыходзіцца на прыватныя прадпрыемствы “Дзетван”, “Алмак-плюс”.
Сальда знешняга гандлю таварамі суб’ектамі малога прадпрымальніцтва па раёне склалася станоўчае — у суме 2173 тыс. долараў ЗША пры прагнозе на год 1468,7 тыс. долараў ЗША (147,9%).
Прыватнае прадпрыемства “РЫНАЛТранс” займаецца экспартам транспартных паслуг. За 11 месяцаў мінулага года аб’ём экспарту паслуг склаў каля 330 тыс. долараў ЗША (121,3% да адпаведнага перыяду мінулага года).
Сальда знешняга гандлю паслугамі таксама атрымана станоўчае.
Адзначаецца ўстойлівы рост колькасці занятых у сферы малога прадпрымальніцтва. Суб’ектамі гэтай сферы ў мінулым годзе створана 116 новых рабочых месц.
Для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, стварэння новых суб’ектаў забяспечана маёмасная, фінансавая і інфармацыйная падтрымка з боку органаў дзяржаўнага кіравання.
Матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае развіццё прадпрымальніцтва забяспечваецца шляхам продажу, перадачы суб’ектам невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб’ектаў дзяржуласнасці, у тым ліку і размешчаных у сельскай мясцовасці.
Летась адбыліся аўкцыёны па продажу будынкаў склада па вул.Пушкінскай, д.54а ў райцэнтры, былога інтэрната ў а/г Любонічы, збожжасклада ў в.Шалаёўка. У выніку таргоў усе аб’екты прададзены суб’ектам малога бізнесу з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.
Новы ўласнік будынка ў а/г Любонічы — СТАА “Рэсітон-інвест” плануе адкрыць швейную вытворчасць са стварэннем не менш 8-мі рабочых месц.
Прыватным прадпрыемствам “Булатсталь” у Кіраўску будзе арганізавана прадастаўленне санітарна-тэхнічных паслуг юрыдычным і фізічным асобам са стварэннем не менш 5-ці рабочых месц.
На базе былога збожжасклада ў в.Шалаёўка фермерскай гаспадаркай “Васюган” плануецца наладзіць вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі і стварыць не менш 2-х новых рабочых месц.
У чэрвені мінулага года таварыствам уласнікаў “Саўлад плюс” было завершана будаўніцтва гандлёвых павільёнаў з добраўпарадкаваннем і падключэннем да інжынерных сетак на плошчах, адведзеных пад гарадскі рынак. Прадпрымальнікамі і прыватнымі прадпрыемствамі ўведзены ў эксплуатацыю 48 гандлёвых павільёнаў агульнай плошчай 745 кв. м. Добраўпарадкаваныя гандлёвыя аб’екты прапаноўваюць пакупнікам шырокі выбар тавараў: ад прадуктаў харчавання да паляўнічых прылад і турыстычнай амуніцыі. У двух спецыялізаваных павільёнах прадастаўляюцца асобныя віды бытавых паслуг: рамонт абутку, пашыў і рамонт швейных вырабаў.
Сёлета прыватным прадпрыемствам “АМІГА-2010” плануецца ўвод у эксплуатацыю аб’екта грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу — кафэ ў в.Букіно з колькасцю пасадачных месц не менш 40.
У мэтах развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і дзелавой актыўнасці суб’ектам малога бізнэсу аказваецца дзяржаўная фінансавая падтрымка. У мінулым годзе аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе аднаразовай бязвыплатнай грашовай субсідыі за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці пяці беспрацоўным на суму 28,6 млн. рублёў.
Стымуляванне дзелавой актыўнасці і дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва будуць ажыццяўляцца і ў новым 2012 годзе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.