НАЗНАЧЭННІ

1 студзеня 2012 года на пасаду дырэктара ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” назначаны Мікалай Васільевіч ЧАРАНКОЎ.
Нарадзіўся М.В.Чаранкоў у 1955 годзе ў в.Семукачы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе слесара саўгаса “Колас” Магілёўскага раёна ў 1976 годзе, потым была вучоба ў Магілёўскім саўгасе-тэхнікуме, праца на пасадах загадчыка майстэрняў саўгаса “Колас”, інжынерных пасадах саўгаса “Вяйнянскі цяплічны камбінат”. У 1993 годзе без адрыву ад вытворчасці закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, працаваў галоўным інжынерам, першым намеснікам генеральнага дырэктара аграгандлёвай фірмы “Вейна”. З 2003 года — дырэктар ГВПУП “ОВАД” г.Магілёва, з 2005 года — намеснік начальніка склада нафтапрадуктаў №3 філіяла Беларуска-Швейцарскага сумеснага прадпрыемства ЗАТ “Слаўнафта — Старт” г.Магілёва, з 2006 года — старшыня Вяйнянскага сельскага Савета дэпутатаў, з 2009 года — дырэктар ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”. Апошняе месца работы — холдзінг у форме ААТ “Аграмашсэрвіс” — на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці, арганізацыі рамонту, тэхабслугоўванні ОЖФ і мантажных работах.
Жанаты, выхоўвае 3 дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.