Па новых тэхналогіях сувязі

Разам з традыцыйнымі паслугамі тэлефоннай сувязі ўзрастае неабходнасць перадачы дадзеных, відэатэлефаніі і відэатэлефаніі па запыту. І, адпаведна, павышаюцца патрабаванні да параметраў тэлефонных кабельных ліній сувязі. Таму ўсё больш актыўна вядзецца мантаж сетак доступу на аснове тэхналогіі пасіўнай оптыкі xPON па прынцыпе «оптыка — у кожны дом», якая забяспечвае высокую якасць перадачы відэасігналу і іншых сэрвісаў.
Не за гарамі той час, калі сэрвісы па новых тэхналогіях будуць даступны кожнаму жадаючаму. Работу ж новага абсталявання ў раёне з часам, па меркаванні кіраўніцтва раённага вузла электрычнай сувязі, будуць падтрымліваць іх работнікі з брыгады кабельшчыкаў.
Сяргей Пузевіч, якога вы бачыце на здымку, —кабельшчык-спайшчык 4-га разраду. У РВЭС працуе сёмы год. У задачы брыгады кабельшчыкаў уваходзіць правядзенне планавых і рамонтна-прафілактычных работ па абслугоўванні лінейна-кабельнай гаспадаркі. Як адзначыў начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка Міхаіл Шчэрбіч, Сяргей Пузевіч — кваліфікаваны спецыяліст, які добрасумленна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, заўжды сочыць за навінамі ў вобласці перадавых тэхналогій сувязі, пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень.
Максім МІКЕШЫН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.