Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У спартыўнай зале дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прайшоў турнір па міні-футболе сярод вучняў школ раёна, прысвечаны памяці воінаў, загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку. Удзел у ім прынялі пяць каманд: з СШ №1 райцэнтра, Любоніцкай, Паўлавіцкай, Чыгірынскай сярэдніх і Пацава-Слабадской базавай школ. У напружанай барацьбе пераможцамі турніру сталі вучні СШ №1. Другое месца заняла каманда з Пацавай Слабады, трэцімі сталі рабяты з Паўлавіч.
Лепшыя футбалісты былі адзначаны прызамі, якія прадаставіла раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Так, лепшым варатаром турніру прызнаны Сяргей Гайдук з Паўлавіцкай СШ, нападаючым — Віктар Каванскі з СШ №1, Якаў Храмовіч з Пацавай Слабады атрымаў прыз за самы прыгожы гол, а Уладзіслаў Чорны з Чыгірынскай СШ быў названы самым валявым іграком.
Юрый САФРОНАЎ,
старшыня раённай арганізацыі
ГА “Беларускі саюз ветэранаў
вайны ў Афганістане”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.