Рэпетыцыйнае тэсціраванне

15 студзеня ў Магілёўскай вобласці пачнецца другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Аб гэтым паведамілі спецыялісты ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Першы этап быў арганізаваны з кастрычніка па снежань 2011 года, трэці пройдзе з сакавіка па красавік 2012 года.
Праверыць веды можна па 14 прадметах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу. Для кожнага этапу рыхтуюцца новыя тэсты. Жадаючыя могуць прыняць удзел у кожным з трох этапаў. Колькасць тэстаў для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання не абмяжоўваецца.
У Магілёўскай вобласці тэсціраванне пройдзе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама ў карпусах Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова і Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання. У Бабруйску рэпетыцыйнае тэсціраванне можна прайсці ў філіяле Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (вул.Сацыялістычная, д.90, каб.117).
Для рэгістрацыі неабходна мець пры сабе пашпарт і квітанцыю аплаты за ўдзел у тэсціраванні. Кошт удзелу ў тэсціраванні па адным навучальным прадмеце складае Br30 тыс.
Спецыялісты ўпраўлення адукацыі рэкамендуюць ўдзельнічаць ва ўсіх трох этапах рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта дазволіць не толькі праверыць узровень ведаў па выбраных для паступлення навучальных прадметах, але і азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў, лепш псіхалагічна падрыхтавацца да ўступных экзаменаў.
Парадак рэгістрацыі — на сайце www.rct.bru.mogilev.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.